Калісьці ў маёй роднай вёсцы Радкава ў Салігорскім раёне была пачатковая школа. Было ў ёй тры памяшканні: два класы і настаўніцкая. У кожным памяшканні навучаліся два класы: першы разам з трэцім, а другі - з чацвёртым. І настаўнікам прыходзілася не вельмі лёгка, але былі і свае плюсы: малыя дзеці вучыліся разумець праграму старэйшых. Маім першым настаўнікам быў Андрэй Мікалаевіч - Чалавек з вялікай літары. Ён ніколі не павышаў голасу на вучняў, адносіўся да іх з павагай і цеплынёй. Вучні любілі яго, як бацьку. Па серадах ён адчыняў вялікую шафу з кнігамі: гэта быў бібліятэчны дзень, і мы мелі магчымасць браць кнігі. Я вельмі любіла чытаць і за тыя чатыры гады перачытала ўсе кнігі. Праўда, я днямі дапамагала бацькам па гаспадарцы, таму кнігі чытала па начах. На перапынках мы гулялі на школьным двары, і нам давалі духмяны чай са свежымі булачкамі, якія выпякалі ў сталоўцы, што была на тэрыторыі Другога калійнага камбіната. А раздавала гэтую смакату Прылуцкая Раіса Васільеўна. Яна з мацярынскай любоўю адносілася да вучняў. На святы мы ладзілі канцэрты для сваіх бацькоў - з дапамогай піянерважатай Валянціны Бандарчук. Мы яе таксама любілі за вялікую дабрыню.
І вось для маіх равеснікаў гэты год - юбілейны. Нам спаўняецца шэсцьдзясят. Кагосьці, на жаль, ужо няма з намі на гэтай зямлі, у тым ліку і настаўнікаў. А мы і сёння моцна сябруем, узгадваем нашу школу і тыя залатыя гады, калі мы былі беднымі, роўнымі і шчаслівымі. Хачу ўсіх павіншаваць з гэтым юбілеем!
Валянціна Бабко-Аляшкевiч

У Мiнску адкрылася выстава фотаздымкаў Антанаса Суткуса «Людзі Літвы»
Сапраўдны сэнс жыцця. Рыскi да партрэта мастака Анатоля Александровіча
У Мінску прэзентавалi кнігу і мультфільм «Маленькі прынц» на роднай мове
За кадрам. Як здымаюць «Калыханку»?
240 гадоў таму... Тры беларусы, якія зрабілі першы падзел Рэчы Паспалітай нелегітымным
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть