Антанас Суткус – адзін з найбольш выбітных прадстаўнікоў гуманістычнай фатаграфіі ў Еўропе і свеце, які ў 70-х гг. XX стагоддзя разам з калегамі заклаў асновы літоўскай фатаграфічнай школы.
У Мiнску адкрылася выстава фотаздымкаў Антанаса Суткуса «Людзі Літвы»(фота)
Антанас Суткус, чые зафіксаваныя штодзённыя вобразы параўноўваюць з працамі легендарных майстроў – француза А. Карцье-Брэсона і венгра А. Кертэса, прадставіў у Мінску больш за сотню архіўных срэбных адбіткаў, якія ствараліся больш за 50 гадоў і аб’яднаныя ў фатаграфічны цыкл «Людзі Літвы». «Людзі Літвы» – гэта бясконцая серыя фотаздымкаў, у якіх знікаюць межы паміж інфармацыйнай і мастацкай фатаграфіяй, бо іх аўтара цікавіць не чыстая дакументалістыка, але глыбіня душы чалавека з яго радасцямі, адзінотай, пакутамі і спачуваннем. На фотаздымках А. Суткуса ўвекапомненыя мастакі, вяскоўцы і гараджане, дзеці, палітыкі, вязні Каўнаскага гета, што перажылі Халакост, і іншыя.
Фатографу ўласныя інтуітыўнасць, здольнасць лёгка знаходзіць эмацыйную сувязь з людзьмі, якіх ён фатаграфуе, тонкае адчуванне і перадача імгнення штодзённасці. Антанасу Суткусу важна ўвекапомніць людзей Літвы ў іх аўтэнтычным і блізкім самому фатографу асяроддзі, пранікнуць позіркам у індывідуальны характар чалавека і імгнення. Кажучы пра сваю фатаграфію, фатограф адзначае: «Людзі такія, якія ёсць, але калі я іх фатаграфую – гэта «мае людзі», такія, якімі я іх бачу. З дапамогай сваёй камеры я заўсёды імкнуўся асэнсаваць свет, што акружае мяне».
Антанас Суткус нарадзіўся ў 1939 г. у в. Клуонішкяй (Каўнаскі р-н), вывучаў журналістыку ў Вільнюсе, працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» і ў 1969 г. стаў заснавальнікам Таварыства фотамастацтва Літвы, якім доўгі час і кіраваў. Антанас Суткус узнагароджаны Нацыянальнай прэміяй культуры і мастацтва Літвы, Ордэнам Гедыміна. У мінулым годзе аўтару ўручаная Прэмія Эрыха Саламона, якая аказала вялікі ўплыў на сучасную прэс- фатаграфію і ўручалася такім вядомым фатографам, як Марцін Парр, Рэнэ Буры, Роберт Франк, Себасцьян Салгаду, а таксама перыядычным выданням «Stern», «Frankfurter Allgemeine Zeitung», «National Geographic Magazin» і іншым. Вялізны архіў творчасці аўтара ўсё нанова адкрываюць не толькі літоўскія, але і замежныя куратары і выдаўцы, яго працы захоўваюцца ў самых знакамітых музеях свету, а французы ўдзячныя Антанасу Суткусу за незвычайную калекцыю фотаздымкаў падарожжа пісьменніка Ж.-П. Сартра па дзюнах Ніды, якая паўплывала і на французскую скульптуру – па адным са зробленых майстрам фотаздымкаў Ж.-П. Сартра быў створаны помнік, які цяпер стаіць у Парыжы побач з Нацыянальнай бібліятэкай.
Лаўрэат Нацыянальнай прэміі культуры і мастацтва, Кавалер Ордэна мастацтва і літаратуры Антанас Суткус – адзін з найбольш выбітных прадстаўнікоў гуманістычнай фатаграфіі ў Еўропе і свеце, які ў 70-х гг. XX стагоддзя разам з калегамі заклаў асновы літоўскай фатаграфічнай школы. Мэтр літоўскай фатаграфіі Антанас Суткус разам з тым з’яўляецца і адным з самых знакамітых за межамі краіны літоўскіх фатографаў, яго творчасць асабліва цэніцца і экспануецца ў прэстыжных галерэях па ўсім свеце.
Выстава «Людзі Літвы» будзе экспанавацца па 8 ліпеня.
Пожалуйста, авторизуйтесь, для того чтобы оставить комментарийВойти
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.

В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.

Закрыть