Аэрадром у Лідзе
Папярэднікамі лётчыкаў у Лідзе была 9-я паветраплавальная рота Маньчжурскай арміі, якую туды перакінулі ў 1906 годзе, пасля вайны з Японiяй. Праз чатыры гады ваенны інжынер генерал-маёр І. Канабіх будуе пад Лідай лётнае поле з ангарамі і элінгамі - месцамі захоўвання дырыжабляў. Калі будаўніцтва было скончана, у Ліду перадыслакавалі яшчэ адну паветраплавальную роту, на ўзбраенні якой былі чатыры дырыжаблі.
У 1912 годзе пад Лідай пачынаецца будаўніцтва аэрадрома, які мог прымаць самалёты. З дакументаў вядома, што ў 1913 годзе тут прызямляліся і дырыжаблі, і самалёты. На базе аэрадрома ствараецца авіяцыйны цэнтр, у які ўваходзяць чатыры корпусныя і два армейскія авіяатрады.
Што да самалётаў, то да вайны ў Лідзе былі толькі французскія. Але ў 1915 годзе на ўзбраенне сюды паступаюць дзесяць самалётаў «Ілья Мурамец» канструкцыі Ігара Сікорскага. Восем з іх былі баявымі, два - вучэбнымі. Яны сталі асновай Эскадры паветраных караблёў (ЭПК) - першага ў свеце падраздзялення ваеннай авіяцыі, узброенага шматматорнымі самалётамі.
Пакуль Ліда не была захоплена немцамі, на базе аэрадрома праходзілі заняткі з афіцэрамі Эскадры паветраных караблёў па праграме авіяцыйных школ.
У 1915 годзе рускія войскі адступілі, і Ліда перайшла да немцаў. Потым горад разам з аэрадромам не раз пераходзілі з рук у рукі: да палякаў, «першых Саветаў», «другіх немцаў», «другіх Саветаў», пакуль нарэшце Беларусь не атрымала незалежнасць. Дзеючы аэрадром застаецца самым старым у Беларусі і адным з найстарэйшых аэрадромаў, якія не прыпынялі сваёй працы.
Пасадка ў Оршы
Сікорскі прызямляўся на сваім «Ільі Мурамцы» ў Беларусі яшчэ за год да прыбыцця ў Ліду. У чэрвені 1914 года Сікорскі ляцеў на самалёце з Пецярбурга ў Кіеў. На сваім шляху ён зрабіў два прыпынкі: запланаваны ў Оршы і незапланаваны - пад Копысем. Гэты пералёт падрабязна апісаны ў кнізе Генадзя Катышава і Вадзіма Міхеева «Крылы Сікорскага»:
«Калі экіпаж выйшаў з самалёта, яго акружыў узбу-джаны натоўп. Усе стараліся чым-небудзь пачаставаць пілотаў, дакрануцца да іх, да людзей, якія спусціліся з нябёсаў, задавалі масу пытанняў».
Пасля кароткага перапынку экіпаж накіраваўся далей. Паколькі самалёт не быў абсталяваны прыборамі для начных палётаў, у Кіеў трэба было прыляцець яшчэ да цямна. Неўзабаве пасля вылету з Оршы самалёт стаў губляць вышыню і ледзь не разбіўся, калі прарвала бензаправод. Ад раскалёнага рухавіка ўспыхнуў бензін і загарэлася крыло самалёта. Механік Лаўроў, які тушыў полымя, сам загарэўся, і давялося тушыць яго самога. Трэба было тэрмінова садзіць самалёт. Наперадзе і па баках былі лясы, і Сікорскі развярнуў пылаючую машыну на 180 градусаў, каб вярнуцца да пабачанага раней жытняга поля.
«Пасадка ўдалася. Усе сышлі на зямлю. Цяпер можна шырока, поўнымі грудзьмі ўдыхнуць водар кветак, адчуць спакой і цішыню зямлі».
| Да тэмы |
| У аграгарадку Баруны Ашмянскага раёна ў 2009 годзе паставілі помнік экіпажу бамбардзіроўшчыка «Ілья Мурамец». 25 верасня 1916 года «Ілья Мурамец» быў падбіты ў баі з чатырма нямецкімі вынішчальнікамі, тры з якіх былі збітыя. Лётчыкі экіпажа - паручыкі Дзмітрый Макшэеў, Мітрафан Рахмін, Фарух-Ага-Махмед Гаібаў і кадэт Алег Карпаў - да таго як ім быў пастаўлены помнік, былі пахаваны немцамі на сваіх могілках і падпісаны як «чатыры невядомыя рускія лётчыкі». |
У Мiнску адкрылася выстава фотаздымкаў Антанаса Суткуса «Людзі Літвы»
Юрый ЖЫГАМОНТ: Наша сіла - у гісторыі
У Мінску пройдзе канцэрт «Краявіды польскай музыкі»
Галерэя “Ў” прадстаўляе персанальны праект Эндру Мікшыса “Цюльпаны”
Упершыню кнігі Святланы Алексіевіч выйдуць на беларускай мове без цэнзуры
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть