2195

Упершыню кнігі Святланы Алексіевіч выйдуць на беларускай мове без цэнзуры

"Аргументы и факты" в Беларуси № 10. День весны. С праздником, дорогие женщины! 06/03/2018

Кнігі ўпершыню выйдуць на беларускай мове ў адзіным афармленні і без цэнзуры. Цыкл «Галасы Ўтопіі» пабачаць свет у новым прафесійным перакладзе, над якім працавалі вядомыя беларускія паэты, пісьменнікі і філосафы. Праект новага перакладу ініцыяваў Літаратурны дом «Логвінаў».

«Мае кнігі выйшлі ў розных краінах свету і гучаць на розных мовах, а гэта каля 270 выданняў. Былі таксама пераклады на беларускую мову. Але ўпершыню над цыклам «Галасы Ўтопіі» працавалі яскравыя прафесіяналы, на мой погляд, лепшыя сучасныя пісьменнікі і паэты Беларусі – Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Сяргей Дубавец, Андрэй Хадановіч, Барыс Пятровіч. Для мяне гэта вельмі важны праект, і, як пісьменніца, я з удзячнасцю стаўлюся да ідэі, што абсалютна любы чалавек можа прыняць удзел у выданні гэтых кніг», – кажа Святлана АЛЕКСIЕВIЧ, першы беларускі лаўрэат Нобелеўскай прэміі.

Прыняць удзел у выданні цыклу «Галасы Ўтопіі» можа кожны, пакінуўшы папярэдні заказ на кнігі. Калі колькасць папярэдніх заказаў у межах кампаніі перавысіць 40 000 рублёў, выданне выйдзе ўжо ў маі 2018 года, да 70-годдзя Святланы Алексіевіч.

 

 

Да 20 красавіка

Сістэма папярэдніх заказаў і маштаб краўдкампаніі дазволілі значна знізіць кошт кніг. Так, поўны камплект з 5 кніг у цвёрдай вокладцы даступны ўсяго за 70 рублёў.

Ініцыятары кампаніі – краўдфандынгавая пляцоўка «Улей» і выдавецтва «Логвінаў» – прадугледзелі таксама калекцыйны збор кніг у спецыяльнай упакоўцы для ўсіх, хто хацеў бы папоўніць сваю бібліятэку ўнікальным выданнем.

Краўдкампанія працягнецца да 20 красавіка. Сачыць за праектам, падтрымаць яго і пакінуць папярэдні заказ можна на старонцы кампаніі.

«Ідэя гэтага выдавецкага праекта паўстала адразу пасля атрымання нашай пісьменніцай Нобелеўскай прэміі. Важна было падрыхтаваць новы пераклад, які ў поўнай меры адпавядаў бы арыгіналу і зрабіўся арганічнай часткай сучаснай беларускай культуры. Я вельмі рады, што сёння гэта работа завершана, і шчыра спадзяюся, што пры нашым агульным удзеле новае пяцітомнае выданне хутка ўбачыць свет», – каментуе выдавец Ігар ЛОГВІНАЎ.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно