4094

У Мінску пройдзе канцэрт «Краявіды польскай музыкі»

№ 13 от 26 марта 2014 года 26/03/2014

У мерапрыемстве возьме ўдзел Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор - народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў). Дырыжор - Павел Котля (Польшча-Велікабрытанія). Саліст - лаўрэат міжнародных конкурсаў Гаюш Кэнска (фартэпіяна, Польшча).

Прагучыць музыка Зыгмунта Наскоўскага («Стэп», сімфанічная паэма, op.66), Фрыдэрыка Шапэна (Канцэрт №2 для фартэпіяна з аркестрам фа-мінор, 21), Мечыслава Карловіча («Літвінская  рапсодыя», сімфанічная паэма, op. 11), Войцэха Кіляра («Кшэсаны», сімфанічная паэма).

Абвешчаны крытыкамі  бліскучым віртуозам і магам фартэпіяна Гаюш Кэнска - адзін з самых таленавітых польскіх піяністаў маладога пакалення. Выступае з канцэртамі па ўсім свеце, з’яўляецца лаўрэатам нацыянальных і міжнародных музычных конкурсаў, папулярызатарам польскай музыкі, асабліва творчасці Фрыдэрыка Шапэна і Караля Шыманоўскага, а таксама Ігнацыя Яна Падэрэўскага, Аляксандра Тансмана і іншых сучасных кампазітараў.

Гаюш Кэнска - дацэнт кафедры фартэпіяна Кракаўскай акадэміі музыкі, у 2010 годзе атрымаў званне доктара мастацтваў. Лаўрэат шматлікіх узнагарод нацыянальных і міжнародных конкурсаў фартэпіяна.

Павел Котля адукацыю атрымаў у Музычным універсітэце імя Ф. Шапэна ў Варшаве ў класе праф. Рышарда Дудэка і праф. Багуслава Мадэя (дырыжыраванне),  у Оксфардскім універсітэце (музыказнаўства), а таксама ў Вене, Сіене, Інсбруку і Брыксене i ў легендарнага фінскага прафесара Йормы Панулі. Музыкант супрацоўнічаў з сусветна вядомымі постацямі, атрымаў выдатныя водгукі ад такіх майстроў, як сэр Колін Дэвіс.

У апошнія гады жыве ў Лондане, у цяперашні час працуе ў якасці дырыжора Лонданскага сімфанічнага аркестра.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно