400

Гурт Vuraj святкуе 7 год на сцэне

20 снежня этна-гурт Vuraj запрашае ўсіх на незвычайны зімовы канцэрт, каб разам адсвяткаваць важную дату ў музычнай кар’еры - 7 год на сцэне.

7 год на сцэне, 7 год пошукаў, 7 год глыбокай асэнсаванай працы з беларускім фальклорам.

Музыкі рыхтуюць цікавую і насычаную праграму, складзеную з песень розных часоў, а таксама новыя творы.

«Фішка» вечара – удзел аўтэнтычнага калектыву з Палесся (в. Дзятлавічы), які выступіць з Vuraj на адной сцэне. У жывым выкананні прагучаць старадаўнія песні ў першапачатковым выглядзе і з вурайскім аздабленнем.

Вас чакае святочная зімовая атмасфера беларускага Палесся і Поўначы, таямніцаў і чараў, музыкі і фальклору.

Канцэрт адбудзецца ў клубе BRUGGE (Партызанскі пр-т, 6А). Пачатак а 19-й.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно