2091

Днi культуры Лiтоyскaй Рэспублiкi пройдуць ў Беларусi

Добра вядомы ў Літве і па ўсім свеце сваім жывапісам і малюнкамі па шоўку, лаўрэат мноства міжнародных узнагарод, персанальныя выставы якога праходзілі ў ЗША, Японіі, Германіі, Галандыі, Нарвегіі, Вялікабрытаніі і г.д., мастак сам прадставіць сваю выставу публіцы.

Ў 19.30  адбудзецца канцэрт вядомых оперных салістаў Асты Крыкшчунайтэ і Лайманаса Паўценюса.

Сапрана Аста Крыкшчунайтэ – лаўрэатка Нацыянальнай прэміі культуры і мастацтва Літвы. Салістка не раз выступала ў варшаўскай Нацыянальнай філармоніі, Тэатры Елісейскіх палёў у Парыжы (Францыя), у Каралеўскім палацы ў Варшаве, залях варшаўскага Музычнага універсітэта (Польшча), у палацы Сената ў Парыжы (Францыя), у залі «BlackDiamond» у Капенгагене (Данія), у Эссэнскай філармоніі (Германія), у канцэртным залі Тамперэ (Фінляндыя), у Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П. Чайкоўскага (Расія), у залі Дзяржаўнай акадэмічнай капелы імя М. Глінкі (Санкт-Пецярбург, Расія).

Інтэрпрэтацыі твораў, што выконвае салістка, адразу прыцягваюць увагу слухачоў, прафесіяналаў і маладога пакалення. Тонкасцям вакальнага майстэрства А. Крыкшчунайтэ вучыць студэнтаў аддзялення сольнага выканання Акадэміі музыкі і тэатра Літвы, праводзіць урокі майстэрства па шматлікіх запрашэннях, прымае ўдзел у працы журы розных конкурсаў.

Барытон Лайманас Паўценюс – атрымаў званне лепшага опернага саліста 2003 г., два разы быў узнагароджаны Залатым крыжом сцэны (у 2004 і 2012 гг.). Цяпер вядучы барытон опернага тэатра ў Дзюсельдорфе (Германія) ужо стаў часткай гэтага тэатра і выконвае найбольш яскравыя ролі для барытона, такія як Анегін у оперы П. Чайкоўскага “Яўгеній Анегін” ці Дон Жуан у аднайменнай оперы В. А. Моцарта.

litva-01

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно