700

Сяргей Лапцэвіч запрашае на прэзентацыю кнігi «Плошча Калумба»

12 мая ў холе каля кнігарні «Галіяфы» (ГЦ "Няміга 3", цокальны паверх, пав. 66) адбудзецца прэзентацыя кнігi Сяргея Лапцэвіча «Плошча Калумба».

Галоўныя героі апавяданняў Сяргея Лапцэвіча – дзівакі. Фрыкі, якія сваёй незвычайнасцю ствараюць у нашым уяўленні да болю знаёмыя вобразы і тыпажы людзей. Моцныя і прадуманыя псіхалагічныя партрэты. Лёгкі літаратурны стыль. Знаёмыя, даволі цяжкія жыццёвыя сітуацыі, рашэнні і лёсы.

Вось што кажа сам Сяргей Лапцэвіч пра выхад кнігі ў дзвюх моўных версіях:

«Тое,  што "Плошча Калумба” выйшла адразу на дзвюх мовах — гэта найперш паклон сучаснай беларускай літаратуры. Я нешта выпусціў калісьці, і цяпер, некалькі год ужо, уважліва сачу за тым, што адбываецца ў беларускай літаратуры, спрабую разабрацца ў гэтым працэсе, і ён мяне вельмі натхняе. Я пішу па-руску, думаю па-руску, але ўсведамляю, што складаюся з мясцовых рэалій. Пераклад — гэта яшчэ, вядома, спроба дастукацца да беларускамоўнага чытача. Чытача патрабавальнага, які ў большасці сваёй прыйшоў да мовы праз светапоглядны выбар. Тым цікавей прапанаваць яму сваю кнігу».

Кніга для абазнанага чытача. Кніга, якая ўздымае складаныя псіхалагічна-філасофскія пытанні. «Савок» застаўся ў галовах нашых людзей нават пасярод Брукліна? Ці трэба баяцца новага жыцця? Ці варта рызыкаваць, калі ўнутры яшчэ няма свабоды?

Запрашаем на прэзентацыю! Уваход вольны!

З урыўкам беларускамоўнай версіі кнігі вы можаце азнаёміцца на старонцы выдавецтва ў ISSUU.

 

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно