На жаль, сярод 144 удзельнікаў сойму (114 палякаў, 30 ліцвінаў) знайшліся толькі некалькі мужных рыцараў, якія змагаліся да канца. І ўсе яны былі беларусамі. Іх супраціў не скасаваў падзелу, але адчайная барацьба сарвала абгортку легітымнасці з гвалтоўных дзеянняў. Гэта і было іх мэтай.
Імёны Рэйтана, Корсака, Багушэвіча рэхам пранесліся над зямлёй. Аб іх пісалі газеты шматлiкiх краін, параўноўваючы са старажытнарымскімі героямі, узняўшыміся супраць тыраніі. А на Радзіме ў Беларусі іх сустрэлі як нацыянальных герояў. Тадэвушу Рэйтану наканавана было першым узняцца на барацьбу, ён быў рухавіком і сэрцам адпору. Ён першы пайшоў з жыцця, прычым абставіны смерці Героя і сёння прымушаюць задумацца.
Чорная метка
Лічыцца, што Тадэвуш Рэйтан быў самагубцам. Праўда, з «першакрыніц», напісаных ліцвінамі, вынікае, што Рэйтана пахавалі ў Ляхавіцкім касцёле (Ю. Нямцэвіч, 1819 г.); або што памёр ён «праз два дні» са словамі: «Я ніколі знарок не абразіў свайго Творцы і ні на хвіліну не ўсумніўся ў веры. Свае пакуты за няшчасную айчыну ахвярую Табе, Божа» (Г. Жавускі, 1829 г.).
З той нагоды, што няма аніводнага (!) дакумента аб смерці Рэйтана, версіі самагубства множыліся, як грыбы: А. Міцкевіч у «Пане Тадэвушы» узброіў Рэйтана кінжалам, а К. Тарасаў прымусіў яго «пусціць кулю ў скронь». Але што магло адбыцца насамрэч?
Жыццёвы шлях Рэйтана мог скончыцца яшчэ ў 1773 годзе, калі ў Варшаве на яго палявалі найміты-забойцы. Але ў той час лёс выратаваў Тадэвуша. І ворагі да пары забыліся пра яго. Але кампраметуючыя здраднікаў дакументы, якія мелі Тадэвуш і яго паплечнікі па сойму, павінны былі моцна непакоіць тых, хто на сойме стаў на бок захопнікаў. Ці не таму ў 1780 годзе Багушэвіча ледзь не забілі, калі ён ехаў у Вільню, Корсак страціў брата, а жыццё Рэйтана абарвалося? Ці не было то забойства з інсцэніроўкай самагубства? Ці не таму, што ў самагубства ніхто не верыў, Тадэвуша пахавалі ў касцёле? Тым не менш «самагубства» Рэйтана нікому не перашкаджала. Нашы продкі стварылі культ яго асобы, які падхапілі польскія і расейскія гісторыкі. Але, калі некалькі год таму ў Ляхавічах грамадскасць выступіла з ініцыятывай надання вуліцы горада імя Рэйтана, версія самагубства пераважыла, і назва так і не з’явілася.
Да гэтага яшчэ дадаўся і стары міф, што род Рэйтанаў – польскі. Але на падставе крыніц можна казаць адно: яны тутэйшыя, ліцвіны-беларусы. Тадэвуш быў сынам беларускай зямлі, як і ягоныя бацькі, дзяды, прадзеды. Быў, як і яны, патрыётам перш за ўсё Вялікай Літвы і бараніў у сойме ў першую чаргу менавіта яе інтарэсы…
Святыня Беларусі
Радавой сядзібе Рэйтанаў неверагодна пашанцавала. Войны ХХ ст., паваенны час яе не зруйнавалі. Мы маем унікальную мясціну, якая памятае першыя і апошнія крокі Героя. Таму, каб захаваць яе для Беларусі, група энтузіястаў ужо другі год запар праводзіць у сядзібе сціплыя супрацьаварыйныя працы і ладзіць фестывалі, паралельна папулярызуючы імёны найбольш выбітных прадстаўнікоў роду Рэйтанаў. Мы звяртаемся да кіраўніцтва краіны з просьбай узяць пад дзяржаўную апеку Грушаўскую сядзібу, каб з цягам часу там паўсталі дзяржаўны музейна-турыстычны комплекс і культурны цэнтр, які паспрыяе не толькі духоўнаму, але і эканамічнаму роcквіту рэгіёна. Ну і калі казаць шчыра, дык аднаўленне сядзібы - справа ўсіх тых грамадзян, для каго слова «Бацькаўшчына» нешта ды значыць. Можа, здзейсніцца даўняя мара жыхароў Ляхавіччыны, каб талакой быў насыпаны велічны курган, на ўзор кургана Міцкевіча ў Навагрудку. Ну а мы, як зможам, прыспешым гэты час - час аднаўлення гістарычнай справядлівасці.
Зміцер ЮРКЕВІЧ, гiсторык
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть