aif.ru counter
308

У Мінску адбудзецца выстава фотаздымкаў Саўлюса Журы «Віленскія гарызонты»

З 7 па 23 лютага ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца выстава фотаздымкаў Саўлюса Журы «Віленскія гарызонты».

«Для Саўлюса Журы важная маляўнічасць Вільнюса, яго самастойнасць. Таму фатограф адхіляецца, падымаецца на хмарачос, глядзіць у далёкую перспектыву і дазваляе гораду на сваіх фотаздымках проста быць. Быць максімальна бачным, самадастатковым, утульна мармытаць свае штодзённыя мантры. Гэта адлегласць павагі і захаплення», – адзначаюць арганізатары выставы.

«Не так проста патлумачыць сабе і іншым, што такое «мой горад», – прасцей паказаць. Аднак, кажучы пра яго фатаграфію, важна зразумець адну рэч – аб’ектыўнай, бачнай для ўсіх па-аднолькаваму гарадской прасторы няма. Існуюць толькі індывідуальныя кагнітыўныя карты нашага руху. Мы рухаемся не столькі па архітэктурных прасторах, колькі па ўяўных шляхах, рухаемся тактыльна, кіруючыся звычкамі і бачнымі толькі для нас знакамі. Добры фатограф ведае: тое, што бачна, – няпраўда. Як толькі мы нараджаемся, нас паглынае гарадская прастора, яе перспектывы і маштабы, яе вобразы і пахі, гукі, што яна фармуе, і звінячая цішыня, тупыя плоскасці і фатальныя праёмы.

Спытайце ў Саўлюса Журы, дакладней, выйдзіце з ім ранкам ці ўвечары ў аблюбаваныя фатографам мясціны горада Вільнюса, у якіх за будынкамі, за дымам, за застылым ад холаду небам ён бачыць прароцкія знакі. У іх няма віленскіх вежаў, але ёсць гукі званоў, што даносяцца з іх, няма вуліц, але чуецца пагрозлівы гул транспарту.

Горад – гэта шматгаловы жыццяздольны жыхар прырэчча, які хрыпіць, шыпіць, спіць і святкуе. Яго можна на кароткі час прыручыць, зразумець адну, другую асаблівасць яго характару, але не больш за тое. Таму Саўлюсу, як і мноству фатографаў, пісьменнікаў, мастакоў, даводзіцца днём, ноччу, зімой і летам ствараць свой Вільнюс, як гісторыю сваіх пошукаў, сустрэч, адкрыццяў. Яна пераменлівая, бо горад заўсёды рухлівы, цьмяны, тактыльны, ён пастаянна знікае з поля зроку, аддаляецца, пільнуе, зрастаецца з рухамі цела, паўтарае іх».

Адкрыццё праекта «Віленскія гарызонты» адбудзецца 6 лютага а 18:00 па адрасе: г. Мінск, пр-т Незалежнасцi, 47.

выставка
 
Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно

Подписка в 2020 году



Топ 5 читаемых