48

Жніўнае свята. Як адзначаецца Багач?

"Аргументы и факты" в Беларуси № 35. По школе скучали! 01/09/2026

21 верасня згодна с народным календаром адзначалася адно з найстаражытнейшых свят, якое завяршала сельскагаспадарчы цыкл – Багач.

Усе абрадавыя дзеянні ў гэты дзень былі накіраваныя на захаванне дабрабыту і ўраджайнасці. Багач – гэта не толькі назва свята, але яшчэ і назва асноўнага абрадавага элемента ў ім: так называюць лубок з зернем, у сярэдзіне якога ставяць свечку. Каб напоўніць лубок, кожны жыхар вёскі прыносіць жменю зерня з новага ўраджаю. Пасля таго, як усе насыпалі зерне, запальвалі свечку і так урачыста абыходзілі з лубком усю вёску. У час абыходу спявалі дажынкавыя і восеньскія песні.

Расло жыта, расло ў полі,
Прыйшлі жнейкі жыта жаць.
Усе разам, усе разам
Прыйшлі жнейкі жыта жаць.
Узялі з сабой сярпочкі,
Сталі жыта падразаць.
Усе разам, усе разам
Сталі жыта падразаць.
У снапочкі навязалі,
Трэба ў бабкі пастаўляць.

Пасля абыходу багач пакідалі ў хаце, гаспадара якой аднавяскоўцы палічылі найбольш удалым у гэтым працоўным годзе. Запаленая свечка, што стаяла ў лубку з зернем, была правобразам сонца. Лічылася, што агонь валодае ачышчальнай сілай і зараджае энергіяй жыцця, што так неабходна доўгімі зімамі.

У той жа час святочны дзень не толькі падсумоўваў зробленае, але і настройваў на далейшыя работы: «Багач – бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс араць». «Прыйшоў Багач – кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку».

На гэтае багатае свята было прынята пекчы хлеб, пірагі і накрываць вялікае застолле, дэманструючы багацце. Суседзі хадзілі адзін да аднаго ў госці, а часам застолле нават рабілі ў складчыну і дзялілі ежу на ўсіх.

Назіралі на Багача і за жывёлай, прыкмячалі: калі пасля 21 верасня жывёла імкнецца на пашу вельмі рана, то і зіма будзе ранняя. Сапраўды, прадчуваючы зазімкі, жывёла рвецца, каб у апошнія дні паболей скубянуць свежай травы. Былі і такія прыкметы: калі сёння добрае надвор'е, то і ўся восень павінна быць такой; калі раніцай туман, то хутка пойдуць дажджы; калі з вішні не апала лісце, то замаразкі будуць не хутка.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно