51

Зіма пацея. Якiя народныя прыкметы звязаны з Днем Аляксея

"Аргументы и факты" в Беларуси № 12. Солнце оплатит ЖКУ 24/03/2026
Лічылася, што сонечнае надвор'е ў гэты дзень абяцае багаты ўраджай.
Лічылася, што сонечнае надвор'е ў гэты дзень абяцае багаты ўраджай. Фото из открытых источников

У народным календары гэта свята часта сімвалізуе прыход сапраўднага цяпла, пачатак палявых работ, вынас вулляў і збор бярозавага соку. Так, на Палессі вядома прымаўка: «На Цёплага Аляксея рыба ідзе на нераст, карова – на верас, а бортнік – на хвою». Лічылася, што сонечнае надвор'е ў гэты дзень абяцае багаты ўраджай.

На Аляксея зіма пацея, дабаўлялі ў народзе. Адзінаборства дзвюх пораў года расцягвалася на доўгі перыяд. Вядома ж, у сакавіку ўвесь час «сані з калёсамі сварацца». Пад канец жа месяца, у дзень Аляксея, гаварылася: «Рыба – аб лёд, саначкі – аб плот», гэта азначае, што рэкі ўскрываліся, а селянін з саней канчаткова пераходзіў на калёсы.

Дарэчы, Аляксей са старадаўніх часоў лічыцца апекуном рыбалоўства. І калі дзе-нідзе ў гэты дзень не працавалі, то рыбаловы павінны былі, наадварот, напрасці нітак і сплесці з іх броднік ці якую іншую сетку. Існавала перакананне, што такая прылада, зробленая за адзін дзень, будзе лавіць шмат рыбы. У валачобных песнях часта спявалі:

Аляксею сеці садзіць,
Лодкі смаліць,
Рыбу коліць.

***

Аляксею сані на плот,
Рыба аб лёд,
Лёд вадою,
Рыба лускою.

На Аляксея лёд такі слабкі, што яго і рыба хвастом разаб'е, гаварылася ў іншым павер’і. І сапраўды, час для лоўлi рыбы самы што ні ёсць спрыяльны: згаладалая за зіму рыба шукае ежу, падымаецца з цёмных глыбінь вадаёмаў на паверхню, каб пагрэцца на вясновым сонейку і глынуць кіслароду.

Акрамя гэтага, у дзень Цёплага Аляксея дзяўчыны і дзеці выходзілі ў поле заклікаць вясну і бралі з сабой пірог, каб залагодзіць цеплыню. Таксама ў гэты дзень людзі збіралі бярозавыя пупышкі: лічылася, што яны валодаюць асабістай гаючай сілай. На вячэру падавалі напой з бярозавага соку і мёда. А ўвечары дзяўчыны варажылі. Зачыніўшы вочы, яны адломвалі галінку старой вярбы і вызначалі па ёй, якім будзе будучы муж. Калі роўная і доўгая, муж будзе стройным і высокім. Затым галінку асвячалі і спрабавалі закрануць ёю ўпадабанага маладога чалавека.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно