Адно з самых вядомых і папулярных старажытных народных славянскіх святаў Масленіцу адзначаць у 2026 годзе 22 лютага. А ўжо з 16 лютага пачнецца Масленічны тыдзень.
Па адной з версій, нашы продкі сталі адзначаць гэтае свята, каб ушанаваць бога Велеса, які заступаўся за хатніх жывёл. Але ў шырокім сэнсе прынята лічыць Масленіцу святам праводзінаў зімы, а таксама пераходам да вясновых земляробчых работ. Свята звязана і з культам Сонца як сімвала жыцця. Адсюль і традыцыйныя бліны, якія быццам увасабляюць сабой мініяцюрнае свяціла. Лічылася, што чым больш бліноў будзе з'едзена, тым хутчэй прыйдзе вясна і лепшым будзе ўраджай.
Шырокая Масленіца,
Мы табою хвалімся.
Мы з гары катаемся,
Блінамі аб’ядаемся!
***
Як на Масленіцы нашай
Усім становіцца цяплей.
Уцякай, зіма, падалей!
Нам з блінамі весялей!
Па традыцыі святочны тыдзень падзяляецца на дзве часткі: Вузкую Масленіцу – з панядзелка па сераду, і Шырокую – з чацвярга па нядзелю. Кожнаму з сямі дзён адпавядае сваё абрадавае значэнне. Першыя тры дні займаліся хатнімі справамі і рыхтаваліся да гулянняў. З чацвярга варта было пакінуць усе клопаты і святкаваць. Да самай нядзелі людзі гулялі, наведвалі родных, весяліліся, пелі, танцавалі.
Прыйшла Масленіца к нам,
Гэта значыць - быць блінам!
Быць каханню, быць дабру,
Раздадзім усім па бліну!
***
Напячы, кума, бліноў,
Ды каб былі пышныя,
Бо на Масленічны тыдзень
Можна з’есці лішняе!
Любілі на Масленіцу і гульні з пераапрананнем. Вяскоўцы апраналі маскарадныя касцюмы і заходзілі ў чый-небудзь дом. Калі гаспадары марудзілі з пачастункам, то пачыналася спусташэнне дома – раскідваліся рэчы, перастаўляліся прадметы. Кожнага сустрэтага на вуліцы чалавека такая кампанія валіла ў гурбу і шаравала снегам шчокі і нос.
Кульмінацыяй жа свята ва ўсе часы было спаленне пудзіла Масленіцы. Яно ўвасабляе сабой усё цёмнае і негатыўнае, што было ў жыцці людзей. Пудзіла водзяць па вёсцы і з заходам сонца спальваюць на вялікім вогнішчы. У гэты дзень таксама прынята прасіць прабачэння адзін у аднаго.
Сцюдзёны месяц. Што гаворыцца пра студзень у народным календары
Вясеннi абрад. Як праводзяць «Юраўскі карагод»?
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть