Адзін з найбольш цікавых вясенніх абрадаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі – «Юраўскі карагод». У 2019 годзе ён нават быў уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, якому патрэбна ахова з-за пагрозы знікнення. Сярод прычын – старэнне носьбітаў, тэндэнцыя з’язджання моладзі з вёскі і іншыя.
Абрад «Юраўскі карагод» раней меў распаўсюджанне ў шэрагу вёсак Палескага рэгіену. Аднак сёння цэнтрам буйнога святкавання найчасцей выступае невялічкая вёска Пагост у Жыткавіцкім раёне. Юр’еў дзень, які святкуюць 6 мая, па некаторых паданнях абазначае сапраўдны надыход вясны. Святы Георгі, якога ў народзе называлі Юр’я, быў заступнікам хатніх жывёлаў і сельскай гаспадаркі. Лічылася, што ён меў ключы, якімі замыкаў зіму і адмыкаў вясну: выпускаў цяпло, расіцу.
Юр’я, устань рана, паязджай у поле,
Адмыкай зямліцу, выпускай расіцу.
На цёплае лета, на буйное жыта,
На полі снапамі, да свірна вазамі.
Складаецца абрад з дзвюх частак. Спачатку ва ўнутраным двары асобнай сялянскай гаспадаркі з хлява пасля зімы першы раз выводзяць скаціну. Другая ж частка ўключае выпечку і раздачу рытуальнага хлеба-каравая (яго часта называюць «карагод»), шэсце вяскоўцаў на веснавое поле, пры якім па дарозе праходзяць праз сімвалічныя «вароты з ручнікоў». Першым нясуць шануемы вобраз Маці Божай, за ім – каравай-«карагод» у руках «ваяводы». Потым ідуць васьміканцовая зорка і зялёны фартух, замацаваны на драўляных граблях. Усе гэтыя сімвалы давяраюць толькі мужчынам. У полі з просьбай пра будучы ўраджай у зямлю закопваюць акраец чорнага ахвярнага хлеба з мукі мінулага ўраджаю: яго абвязваюць сімвалічнай чырвонай стужкай, каб збожжа ўрадзілася шмат.
Карагод, карагод, цябе нараджаем,
Ой, венца, венца, зялёный бярвенца.
Урадзі, Божа, жыта на новае лета,
Ой, венца, венца, зялёный бярвенца.
***
Карагод уецца,
там жыта ўдаецца.
А дзе не бывае,
там жыта ўлягае.
Далей пачынаецца ўжо гучнае дзейства: усе водзяць карагоды «па сонцы» вакол сімвалаў абраду, спяваюць старадаўнія веснавыя песні. Каравай тройчы ўзнімаюць да неба, а зялёны фартух мяняюць на чырвоны. Пасля ўсе вяртаюцца ў вёску. Святочная працэсія затрымліваецца ля дамоў, дзе з дазволу гаспадароў удзельнікі абраду водзяць карагод. А за пажаданні добрага здароўя і дабрабыту гаспадары дзякуюць святочнымі пачастункамі.
Культурная столица Беларуси в 2026 году переедет в Поставы
У дзень раўнадзенства. Як адзначаецца свята Саракі?
Маршрут построен. Как в Беларуси можно интересно провести выходные весной?
Цяганне калоды. Какие обряды традиционные на Масленицу?
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть