Пачатак зімы адзначаны шэрагам святаў. Адным з самых шанаваных з'яўляецца дзень Варвары, які адзначаецца 17 снежня.
Імя Варвары вельмі красамоўна абыгрывалася народам. Галоўнае, што адзначаў селянін, гэта як ад Варвары паступова пачынае прыбываць дзень, але пакуль толькі «на казіны скок» або «на вераб’іны крок». Раней казалі: «Варвара ноч уварвала, а дня надтачыла».
Яшчэ адно сугучнае выкарыстанне імені Варвары ў прыкметах, што «Варвара варыць». Гэта азначае, што на яе дзень магчыма параўнальна цёплае надвор'е, якое прадказвала добры летні ўраджай ільну. Але ў той жа час у некаторых мясцінах казалі, што на Варварын дзень Мароз з лесу выйшаў. То ён малюе ўзоры на шкле, то сыпле снегам, то прымушае трашчаць дрэвы. Таму стараліся ў той дзень у лес не хадзіць, можна было лёгка заблудзіцца і змерзнуць.
Калі неба ў той дзень было з зоркамі, то хутка пахаладае, калі ж іх не бачна – цяпло яшчэ затрымаецца. А калі неба зацягнута аблокамі – хутка выпадзе шмат снегу, лічылася па народных прыкметах: «Прыйдзе Варвара, маразы і завараць», «Як ударыць Варвара, беражы нос ды вуха».
Ах! Зіма, зіма, зіма!
Шмат ты снегу прынясла,
А цяпер кліча Мароз,
Каб шчыпаў нам шчокі, нос!
Гэты дзень лічыўся «бабіным» святам, таму не пралі кудзелі, бо нібыта «Варвара верацёнамі замучана». Але малоць талакно і трапаць лён дазвалялася. Адзначалі яго і як свята надрэчных вёсак дзеля таго, каб дзеці і жывёла не тапіліся. Каб лепш пладзілася жывёла і вялася скаціна, у адных мясцінах пякліся пірагі з макам або мёдам, якія называлі «варэнне» – зноў жа блізка да імені Варвары з яўным разлікам на яе спагаду. У iншых кутках ляпілі з пшанічнага цеста галовы, рогі, ногі, капыты, вушы і кармілі спечаным худобу. У абодвух выпадках праглядваецца культ Варвары як заступніцы хатняй жывёлы.
Маглі гатаваць варэнікі з грэчневай мукі, якія падавалі з «маслянкаю». Частавалі смачнымі стравамі і мясцовых пастухоў, якія ў гэты дзень збіралі «варваршчыну» – частку традыцыйнай платы за працу ўлетку.
Прыкметы на Пакроў. Народныя традыцыі свята
Развiтанне з летам. Якое тлумачэнне ў народным фальклоры атрымала Узвіжанне
Свята сканчэння жніва. Народныя прыкметы на Прачыстую
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть