Прачыстая – старажытнае народнае свята, якое прысвячалася сканчэнню жніва. Людзі на нейкі час рабіліся вольнымі ад цяжкай сялянскай працы, атрымлівалі адпачынак і радаваліся ўраджаю.
Прачыстая звычайна адзначаецца 28 жніўня (15 жніўня па старому стылю). Прачыстая была сапраўдным святам ураджаю, яна падводзіла вынік працы селяніна: «Свята Прачыста – поле ўрачыста». З асаблівай жа пашанай казалі пра новы хлеб: «Прачыстая прынясе хлеба чыстага».
Як Спас славіўся асвячэннем яблыкаў, так Прачыстая – асвячэннем хлеба. Пасвянціўшы жыта, перамешвалі яго з астатнім і адкладвалі да наступнай сяўбы, каб новае збожжа добра расло. У некаторых мясцінах таксама было прынята ў гэты дзень пячы хлеб ці каравай з новага ўраджаю зерня.
На Палессі Прачыстую называлі Зельнаю, бо асвячалі разам са збожжам «усялякія зелля». На Случчыне сустракалася такое павер'е: калі каго даймае асот, яго сцябліну трэба ўвязаць у букет, пасвянціць, прывезці назад і на полі пасадзіць – ён ужо не будзе расці. Калі ў некага атрымвалася да свята не толькі сабраць хлеб, але і пачаць заворваць, то таму хлебаробу гэта павінна было прынесці ў будучым большы ўраджай: «Да святка араць – лішнюю капу нажаць».
У народных песнях гэты дзень згадваецца ў сувязі з разнастайнымі сельскагаспадарчымі работамі.
Прачыста маці ішла зажынаці.
У чыстае поле з пшонным пірагом.
З пшонным пірагом, з залатым сярпом.
У левай руцэ пшонны піражок,
У правай руцэ залаты сярпок:
Я раз разну – я сноп нажну,
Я і два разну – я капу нажну!
Сноп ад снапа – на валовішча,
Капа ад капы – паўтараста шагоў!
Пры гэтым у нашыя часы ў кантэксце галоўнага свята ўраджаю часцей сустракаецца назва не «Прачыстая», а «Дажынкі».
Величать рожь. Как отмечают День Феодосии Колосяницы
Вясеннi абрад. Як праводзяць «Юраўскі карагод»?
У дзень раўнадзенства. Як адзначаецца свята Саракі?
Цяганне калоды. Какие обряды традиционные на Масленицу?
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть