14 кастрычніка адзначаецца Пакроў (Пакравы, Пакрова). Гэта не толькі вядомае праваслаўнае свята, але ў народнай традыцыі таксама і свята сканчэння ўсіх палявых работ.
Гэты дзень лічыўся пераломным момантам у жыцці прыроды. Па народных прыкметах пасля 14 кастрычніка зіма «закрывае» лета, а зямля «запячатваецца» да вясны. Да Пакравоў увесь сабраны ўраджай павінен быць «закрыты». Таксама да гэтага часу звычайна ўцяпляліся жыллё і гаспадарчыя пабудовы, а хатняя жывёла пераводзілася на стойлавае ўтрыманне.
У народным уяўленні свята атаясамлівалася з дзеясловам «пакрываць». У валачобнай песні спяваецца:
Святы Пакроў пакрыў зямлю
Жоўтым лiстком,
Маладым сняжком,
Ваду – лёдам,
Пчалу – мёдам,
Рыбу – луской,
Дрэва – карой,
Птаху – пяром,
Дзеўку – чапцом.
Святы Пакроў пакрыў
Першы стажок дранiчкамi,
Другi стажок – саломкаю,
Трэцi стажок – белым снегам.
Ад Пакроваў звычайна пачынаўся час вяселляў: ураджай быў сабраны, з асноўнымі гаспадарчымі клопатамі разабраліся, ёсць дастатак, няма посту. Таксама у гэтую пару хлопцы па вёсках выглядалі сабе нявест, а тыя напярэдадні Пакрова варажылі на замужжа. У некаторых мясцінах была традыцыя: незамужнія дзяўчаты набіралі ў хвартух апалае лісце і пасля вытрасалі з прыполу – куды вецер панясе, туды і замуж ісці. У іншых мясцінах пяклі салёныя блінцы і перад сном з'ядалі, задумваючы, каб сасніўся і напаіў вадою той, хто наканаваны лёсам.
Пакроў лічыўся і надзейным паказчыкам прагнозаў надвор'я: «Калі да Пакрова дня снег не пакрые зямлю, то і на Каляды не будзе снегу»; «Якое надвор'е ў дзень Пакрова, такое яно і будзе ўсю зіму да вясны». Асабліва пільна сачылі на Пакрова за напрамкам ветру: з якога боку ён быў у гэты дзень, з таго боку ён павінен дзьмуць галоўным чынам і ў бліжэйшую зіму. Зыходзячы з таго пераканання, што поўдзень заўсёды нясе цяпло, а поўнач – холад, сцвярджалі, што паўночны пакроўскі вецер прадказвае суровую зіму, а паўднёвы – мяккую. Усходні вецер прадказваў маласнежную зіму, заходні – снежную.
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть