Штогод на першы дзень Вялікадня у вёсцы Бездзеж Драгічынскага раёна праводзіцца своеасаблівы абрад, які існуе толькі ў гэтай мясцовасці. Унікальны абрад мае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці краіны.
Структура абраду ўключае некалькі важных кампанентаў, якія ствараюць яго ўнікальную атмасферу. Гэта хрэсны ход, народныя забавы і гульні, а таксама карагоды, ад аднаго з якіх і пайшла назва веснавога абраду – «Стрылка».
Для ўдзелу ў абрадзе мясцовыя жыхары старанна рыхтуюцца і апранаюцца ў мясцовы строй (назва традыцыйнага камплекту беларускага народнага адзення на тэрыторыі Беларусі і прылеглых краін). Функцыю «завадатара» звычайна выконвае старэйшая і паважаная жанчына, якая знаходзіцца ў шлюбе, мае дзяцей і добра ведае, як завесці карагод. Яна ставіць «зярнятак» (маленькіх дзетак) у выглядзе трохкутніка. Дзеці ў сваіх групках стаяць на адным месцы, а астатнія ўдзельнікі карагода злучаюць рукі і рухаюцца па сонцу, агінаючы «зярнятак» у выглядзе падковы. Адметна, што ў абрадавым карагодзе «Стрылка» удзельнічаюць толькі дзяўчаты і жанчыны.
Падчас руху яны спяваюць карагодную песню ў спакойным, працяжным тэмпе. Гэта сваеасаблівы зварот да вышэйшых сіл з надзеяй на новы багаты ўраджай, лепшую долю, шчасце і здароў’е для малых і дарослых, для ўсіх вяскоўцаў. Абрад захоўвае выкананне рэдкага спеву карагоднай песні на мясцовым дыялекце «Ты лыты-лыты, стрылка»:
Ты лыты-лыты, стрылка, по горам, по долынам,
Ты нысы-нысы, стрылка, да дывоцькую красу,
А дывоцькая краса ў мэді потопае,
У воді вырынае! Тыхо йды, тыхо йды!
Ты лыты-лыты, стрылка, по горам, по долынам,
Ты нысы-нысы, стрылка, паробоцькую красу,
Паробоцькая краса ў выні потопае,
У воді вырынае! Тыхо йды, тыхо йды!
На апошнім слупку рукі першага і апошняга ўдзельнікаў карагоду разлучаюцца, і яны разбіраюць «зярняткі». Пасля непасрэднага ваджэння карагода яго ўдзельнікі гуляюць у традыцыйныя гульні, а таксама танчаць мясцовыя танцы «Карапэт», «Ночку», «Коханочку» і іншыя.
Зіма пацея. Якiя народныя прыкметы звязаны з Днем Аляксея
На смачныя блiнцы. Як у нас адзначаюць Масленічны тыдзень
Цяганне калоды. Какие обряды традиционные на Масленицу?
Сцюдзёны месяц. Што гаворыцца пра студзень у народным календары
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть