Беларускія гурты сбіраюць сродкі для запісу і выдання дыска «Песьні матчыны з Вушаччыны» з народнымі песнямі з малой радзімы Рыгора Барадуліна.
Музыкі вырашылі пераасэнсаваць і аднавіць вушацкія песні, якія з дзяцінства Рыгору Барадуліну спявала яго маці. Гэтыя песні натхнялі і суправаджалі паэта ўсё жыццё.
Аўтар ідэі і праекта Сяргей ДОЎГУШАЎ, адзін з кіраўнікоў «Спеўнага сходу», лідар гурта VuRaj, заснавальнік вакальнай студыі Free Voice, расказаў аб узнікненні ідэі праекта: «Рыгор Барадулін падарыў мне кніжачку, якая так і называецца «Песьні матчыны з Вушаччыны». У ёй запісаны абрадавыя, пазаабрадавыя, лірычныя і застольныя песні. Вось мы і паспрабавалі іх агучыць».
Сёлета 24 лютага, у дзень народзінаў Рыгора Барадуліна, у Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбыўся святочны канцэрт «Песьні матчыны з Вушаччыны». Вядомыя этна-гурты ажывілі народныя песні з малой радзімы паэта. Удзельнікамі праекта сталі гурт «Re1ikt», этна-гурт «VuRaj», калектыў «Harmonic style project», фальклорны гурт«Варган», Ірэна Катвіцкая, Віктар Сямашка, паэт Міхась Скобла.
На дыску, акрамя кампазіцый сучасных музыкаў, будуць яшчэ і арыгінальныя запісы спеваў маці паэта Куліны Барадулінай, а таксама спевы самога Рыгора Барадуліна.
Гэта будзе сапраўдны падарунак не толькі для сваякоў і землякоў паэта, але і для ўсіх беларусаў.
Выданне дыску плануецца ў снежні 2016 года, а святочная прэзентацыя ў Мінску ў вялікай зале філармоніі — 24 лютага 2017 г., у дзень нараджэння Рыгора Барадуліна. Пасля музыкі падрыхтуюць прэзентацыю дыска і ў іншых гарадах Беларусі.
На запіс і выданне дыска патрэбна сабраць 3000 беларускіх рублёў. Паўдзельнічаць у зборы сродкаў можна на сайце https://www.talaka.by/
Гэта ўжо не першы выпадак, калі беларускія музыкі удельнічаюць у агучванні дыска. Так, Сяржук Доўгушаў таксама стаў удзельнікам аўдыёпраекта штотыднёвіка «Аргументы і факты» «Краязнаўчая казка», у рамках якога 10 знакамітых беларусаў агучылі казкі чытачоў выдання аб родным краі. Аўдыёказкі можна спампаваць і праслухаць на сайце https://kazka.aif.by/
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть