2365

Да юбілея Максіма Багдановіча адбудзецца паказ мюзікла «Апокрыф»

У год 125-годдзя паэта Максіма Багдановіча 10 снежня на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца  паказ мюзікла-прыпавесці «АПОКРЫФ» беларускага кампазітара Ларысы СІМАКОВІЧ.

«Апокрыф» – некананічная біблейская легенда. У Багдановіча гэта зварот-разважанне пра сутнасць і сэнс чалавечага існавання, пра немагчымасць жыцця без духоўнага здабытку.

...Прарокі з'яўляюцца на зямлі тады, калі людзі  забываюцца на свае каштоўнасці. Адмераны ход жыцця, дзе матэрыяльнае  перамагае духоўнае, парушаецца сыходам Хрыста з  апосталамі на абраную імі зямлю.

Апосталы Пётра i Юр'я суправаджаюць Хрыста і прыносяць  зерне новага мыслення: «Нашто тыя каласы, калі няма васількоў? ...Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсць той спажытак дзеля душы».

Музыка - цэнтральны персанаж мюзікла, яго паэтычная дамінанта ўвасабляе нацыянальную духоўную праграму, якую носіць у сабе кожная таленавітая душа. Абвостранае светаадчуванне, чуйная душа Музыкі не дае загінуць гэтаму народу. Народ кемлівы, працавіты, шчодры  і наіўны заўважае ні свайго хараства, ні сыходу прарокаў.

Хрыстос у спектаклі не мае візуальнага аблічча. Яго прысутнасць праяўляецца праз магутныя  харавыя ўнісоны, гімны, звароты.  Голас Хрыста з незямных вышынь сыходзіць да свайго народа...

«Апокрыф»загучаў. Стаў музыкай. Загучалі  пякучыя і пранізлівыя словы Максіма Багдановіча: «Хрыстос  ізноў сышоў на зямлю, каб споўнілася тое, аб чым казалі прарокі»...

Мюзікл Ларысы Сімаковіч прагучыць у выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца, Дзяржаўнага камернага хора Беларусі пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай, фальклорнага гурта ў складзе Аляксандры Грахоўскай, Святланы Яфімавай і Таццяны Пладуновай.

Салісты – Ян Жанчак, Дыяна Трыфанава, Ігар Задарожны, Аляксандр Ляпуноў, Уладзіслаў Даніловіч.

 

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно