Паводле прэсавай службы Белтэлерадыёкампаніі, прыярытэтам у вяшчанні для тэлеканала «Беларусь 3» з'яўляецца прапаганда нацыянальных і культурных традыцый беларускага народа ў сусветным кантэксце. Выдатныя дзеячы беларускай культуры, гісторыі і асветы, якія ўнеслі значны ўклад у сусветнае развіццё, - героі дакументальных стужак і асветніцкіх праектаў тэлеканала. Фарміраванню станоўчага погляду на дасягненні беларускіх асветнікаў, грамадскіх дзеячаў, вучоных і іншых гістарычных асоб у сусветным маштабе спрыяе паказ праектаў тэлеканала «Беларусь 3» на міжнародным спадарожнікавым тэлеканале «Беларусь 24».
Асаблівая ўвага на «Беларусь 3» надаецца папулярызацыі роднай мовы. Беларускамоўныя праекты на канале займаюць каля 75% агульнай колькасці праграм уласнай вытворчасці. Штодзённае вяшчанне тэлеканала на беларускай мове складае 32% агульнага аб'ёму. Гэта больш за 5 гадзін у суткі.
12% эфіру тэлеканала займаюць праекты з фондаў Белтэлерадыёкампаніі: гэта ўнікальныя відэаматэрыялы, якія захавалі выдатныя ўзоры беларускай культуры і мастацтва розных часоў. А сучасныя дасягненні, якія знаходзяць адлюстраванне ў цыклавых праектах, дакументальных стужках, канцэртных праграмах, тэлеверсіях спектакляў, сёння папаўняюць залаты фонд медыяхолдынгу і тым самым захоўваюць для наступных пакаленняў сапраўдныя каштоўнасці айчыннай культуры і мастацтва.
У 2017 годзе сетка вяшчання «Беларусь 3» была цалкам зменена, і цяпер яна пабудавана па бясшвоўным лінейным прынцыпе. Абнавілася і графічнае афармленне. За мінулы год у эфір выйшлі новыя арыгінальныя праекты «Беларусь як песня», «Майстры і куміры», «Люблю і памятаю», «Майстэрня. Гісторыя аднаго мастака», «Тэатр у дэталях», «Хата на хату» і інш. Адна з важных асаблівасцей пры стварэнні тэлепраектаў - запрашэнне і далучэнне ў якасці аўтараў, вядучых і кансультантаў аўтарытэтных спецыялістаў у галіне культуры і мастацтва.
На тэлеканале працягваюць выходзіць праграмы «Калыханка», «Дабраранак», «Размаўляем па-беларуску», «Навукаманія», «Святло далёкай зоркі», «Наперад у мінулае», «Музеі Беларусі», «Святыні Беларусі», «Навіны культуры». Героямі цыклавога праекту «Камертон» у 2017 годзе сталі лаўрэаты дзяржаўнай прэміі ў галіне культуры.
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть