Пра Чорную гару
Уся тэрыторыя нашага Мядзельскага раёна пакрыта лясамі, сярод якіх, як астраўкі, узвышаюцца круглявыя ўзгоркі. Паблізу вёскі Некасецк ёсць такі ўзгорак, які называюць Чорнай гарой. Вышыня яго - 9 метраў, схілы вельмі крутыя, верх плоскі, працягласць з поўначы на поўдзень - 47 метраў, з захаду на ўсход - 39 м. Зямля на гары і каля яе - чорная, як сажа. Па легендзе - гэта ахвярнік, на якім спальвалі ахвяр багам. З дзяцінства ведаю і іншую легенду: быццам насыпалі яе жаўнеры Напалеона, каб схаваць залатую карэту, поўную залатых дукатаў. Многіх капацеляў прываблівала гэтая гара. Нават з самой Польшчы прыязджалі. Нашы вяскоўцы, асабліва хлапчукі, таксама не былі бяздзейнымі: хадзілі да гары і нават начавалі на яе вяршыні ў намётах. Шукалі золата, але знаходзілі толькі чарапкі.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны, у 1953 годзе, да Чорнай гары была накіравана археалагічная экспедыцыя Акадэміі навук БССР. Было знойдзена шмат старажытных рэчаў, якія сведчылі, што жыццё на Чорнай гары існавала з III-IV стст. н.э. да XIII ст. Каштоўныя экспанаты былі змешчаны ў Мінскім абласным гісторыка-краязнаўчым музеі ў Маладзечна. Цяпер каля падножжа Чорнай гары размешчана шыльда, дзе значыцца, што гэта гісторыка-краязнаўчы помнік, які ахоўваецца законам.
Пра замак на возеры Мястра
Быў час, калі ў нашай мясцовасці не вадзіліся змеі, бо яна была зачаравана каралевай Бонай. Зачараваць свае ўладанні ёй дапамагла гліняная лялька. Жыла каралева ў замку на возеры Мястра. З берагам замак злучаўся патаемным мастом, які стаяў на дубовых палях ніжэй узроўню вады і не мог быць заўважаны ворагам. Па мосце ганялі жывёлу пасвіцца, хадзілі па сваіх патрэбах. Падчас вайны са шведамі замак быў разбураны. А выдаў патаемны мост бык, які, як звечарэла, павёў стада. Каралева ўцякла па падводным тунелі, што вёў да старога Мядзеля. Але чароўнае закляцце, аб якім ведалі ўсе жыхары, дзейнічала. У дзяцінстве мы смела хадзілі па хмызняку, балоцістых берагах рэчкі Дробня - ведалі, што нас ратуе закляцце каралевы Боны: калі прапаўзе гадзюка па ўладанні каралевы, дык яе конь стопча ці загіне яна пад колам павозкі.
Цяпер прастора паміж востравам, які так і называецца - Замак, дзе праходзіў патаемны мост, зарасла асокай, і ён стаў паўвостравам. Уражэнец г. Мядзеля, кандыдат гістарычных навук Яраслаў Звяруга даследваў гарадзішча на паўвостраве. Пры раскопках знайшлі падмурак будынка, нават лаз да склепа. Мядзельцы прыняліся абжываць тэрыторыю замка, пабудавалі стадыён, пасадзілі дрэвы. І, відаць, парушылі закляцце каралевы Боны. Некалькі год таму з’явіліся тут змеі, ды столькі, што на траве пазагараць страшна. Можа, пры раскопках разбілі тую гліняную ляльку, што берагла ад змей?
Аб Нарачы
У 1847 годзе быў паўсюдны неўраджай. Жыхарам пагражаў голад. У чэрвені зараўла страшэнная бура - дрэвы вырывала, бушавала і возера. Хвалі яго, удараючыся аб берагі, выкідвалі маленькіх рыбак. На другі дзень паўтарылася тое ж самае, але на другім беразе. Выкідванне рыбы на бераг доўжылася 10 дзён. Жыхары прыбярэжных вёсак збіралі рыбу для ежы, на сушку. І так пракарміліся ўзімку. Вось як возера дапамагло людзям. А сёлета мы пачулі з возера скрыгат, стогн, ажно рэха ішло ў наваколлі. Людзі паспяшалiся на бераг і ўбачылі, што лёд на возеры ўздыбіўся, крыгі нахадзілі адна на адну, ствараючы дахі, і стагналі. Такія паводзіны возера прымусiлi людей задумацца: аб чым яно папярэджвае? Можа, яно ўзгадала, што было тут 100 год таму? Тут ішлі цяжкія баі. Шмат ахвяр узяло возера, вечны спакой на дне знайшлі і нашы, і нямецкія салдаты. Можа, гэты стогн нагадвае нам, каб памянулі загінуўшых падчас Першай і Другой сусветных войн? «Не дазваляйце гэтага на сваёй зямлі!» Сваім неспакоем нагадвае нам аб гэтым возера Нарач.
Надзея Васільеўна Мішчанка,
в. Вузла, Мядзельскі раён
***
У Год культуры мы вырашылі, што галасы нашых продкаў не могуць змоўкнуць назаўсёды і што казкі павінны гучаць і перадавацца далей з вуснаў у вусны. Мы запрасілі да ўдзелу ў праекце 10 вядомых асобаў, якія сталі галасамі «Краязнаўчых казак» «АіФ».
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть