Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3) i Клайпедскi аддзел лiтоўскага саюза фотомастакоў запрашаюць 25 кастрычніка 2018 г. а 18-й гадзіне на адкрыццё рэтраспектыўнай выставы вядомай літоўскай фотамастачкі Віялеты Бубелітэ “Сваё цела”.
Віялета Бубелітэ найбольш вядомая ў Літве як жанчына-фатограф, якая першая накіравала аб'ектыў на аголеную сябе. Калі фатографы-мужчыны выкарыстоўвалі аўтапартрэты ў сваёй творчасці фрагментарна, то В. Бубелітэ, пачаўшы з першых нясмелых эксперыментаў, вельмі хутка звярнулася да аўтапартрэта як выразна акрэсленага спосабу самавыяўлення ў асабістай творчасці. Гэта рэдкі выпадак у літоўскай фатаграфіі, калі аўтар засноўвае свае творчыя пошукі на дыялогу з самім сабой, на аналізе ўласных цялесных і душэўных змяненняў на працягу часу.
З рознымі варыяцыямі фотамастачка працягвае гэты дыялог ужо больш за дваццаць гадоў, разам з тым фіксуючы змяненні свайго старэючага цела. Цела для яе – адна з галоўных прылад мастацкага выяўлення. Разам з тым, яно і сродак пратэсту супраць ханжаскага стаўлення да цялеснасці і аголенасці, таму творы мастачкі вельмі актуальныя і зараз.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены больш за 100 арыгінальных фотаздымкаў В. Бубелітэ.
Работа выставы плануецца з 26 кастрычніка па 24 лістапада 2018 г.

Упершыню кнігі Святланы Алексіевіч выйдуць на беларускай мове без цэнзуры
240 гадоў таму... Тры беларусы, якія зрабілі першы падзел Рэчы Паспалітай нелегітымным
У Мінску адбудзецца выстава фотаздымкаў Саўлюса Журы «Віленскія гарызонты»
Дзе залатая карэта? Легенды Мядзельскага краю
Галерэя “Ў” прадстаўляе персанальны праект Эндру Мікшыса “Цюльпаны”
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть