2942

Уладзімір Цэслер запрашае на практыкум па рынкаваму рэалізму

Уладзімір Цэслер – чалавек-брэнд, які з’яўляецца самай яркай асобай беларускай мастацкай прасторы на сённяшні дзень. Аўтар хуліганскіх рэкламных плакатаў, якія знаходзяцца ў фондах вядомых на ўвесь свет музеяў, стваральнік кітчавых і незабыўных прадметаў ўжытку і іранічных арт-аб'ектаў.

 Падчас творчай сустрэчы ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва Уладзімір Цэслер паразважае над прадстаўленымі на выстаўке жывапісам, скульптурай, арт-аб'ектамі і іншымі праявамі яго крэатыўнасці і схільнага да парадокса ўмыслення. Абмяркуем праграмныя праекты мастака (частка якіх створана ў сааўтарстве): серыю скульптур «Праект стагоддзя: Дванаццаць з ХХ» (у сааўтарстве з Сяргеем Войчанка, 1955-2004 гг.), плакаты, серыю оп-арт-аб'ектаў «Вектарныя тэхналогіі», прасторавыя аб'екты, шэраг дызайн-канцэпцый, а таксама серыю «Галівудскія весялухі», «Школьны кабінет» і новыя працы 2012 года.

«Мы жывем у сістэме рынкавай эканомікі, адпаведна ўсё мастацтва, як бы нам не хацелася, але падпарадкавана грамадскай сістэме. Любы мастак, які гаворыць, што ён не камерцыйны - хлусіць, бо тым самым ён імкнецца даражэй сябе прадаць. Адпаведна, ўсе мы ў жыцці гандлюемся. Хто ў меншай, хто ў большай ступені. Але гэта не перашкаджае гледачам захапляцца мастацтвам, калі мы, мастакі, робім тое, што хочам, і калі нам гэта ўдаецца…» (У.Цэслер)

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно