453

25 студзеня ў Мiнску пройдзе вечар паэтычных імправізацый «Вершы ў Шафе»

Интернет-источник

Як паведамілi «АіФ» арганізатары мерапрыемства, галоўным госцем новай сустрэчы стане паэт Наста Кудасава. 25 студзеня яна спецыяльна прыедзе да слухачоў з Рагачова. Наста Кудасава прачытае шэраг сваіх вершаў са зборніка «Маё невымаўля».

  • «Горыч прымi ўнутрывочна, але – палай.
  • Хай надрываецца, кволiцца кнот, але грэе.
  • Быць цi не быць – гэта толькi пытанне цяпла,
  • Толькi пытанне ўключанасцi батарэi.
  • Там, у адсеках нутра, дзе балiць i пячэ, –
  • Зрэшты, табе аднаму зразумелае пекла.
  • Быць цi не быць – гэта толькi пытанне вачэй,
  • Здольных аднойчы ўтрымаць на зямлi чалавека».

Чытачы маюць шанец паразмаўляць з паэтам, набыць яе зборнік, а таксама атрымаць аўтограф. На паэтычнай вечарыне таксама прачытаюць свае вершы Кацярына Массэ і Даша Бялькевіч.

Нагадаем, першы вечар паэтычных імправізацый прайшоў у «Кніжнай шафе» ў канцы лістапада мінулага года. Тады галоўным госцем стаў вядомы беларускі паэт Віктар Жыбуль. Ён прадставіў публіцы каля дзясятка лепшых вершаў са свайго апошняга зборніка «Дзяцел і дупло». Свае вершы таксама прапанавалі маладыя творцы – Дзмітрый Рубін і Крысціна Бандурына.

Дарэчы, прыняць удзел як у якасці паэта, так і ў якасці слухача мае магчымасць любы жадаючы. Паэтам дастаткова загадзя звярнуцца да арганізатараў, а слухачам – прыйсці ў назначаны час у «Кніжную шафу». Пры гэтым свае творы можна прадставіць на любой мове.

Мерапрыемства «Вершы ў Шафе» з Настай Кудасавай пройдзе 25 студзеня ў 19.00 у памяшканні Кніжна-выставачнай прасторы «Кніжная шафа» ў Мінску (пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)). Уваход вольны.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно