- Адкуль з’явілася ідэя запусціць такі незвычайны сэрвіс?
- Насамрэч ідэя такога праекта з’явілася ў мяне, калі я ўбачыў расійскі сэрвіс nezarastet.ru, дзе кожны дзень людзям дасылаюць вершы Пушкіна, - кажа Уладзімір Андрыенка. – Адразу пасля гэтага я вырашыў, што нехта павінны зрабіць беларускі “адказ” гэтаму праэкту, каб жыхары нашай краіны ведалі і пра ўласных пісьменнікаў.
Як мне падказвае досвед, многія беларусы хочуць быць бліжэй да роднай культуры і мовы, але іх часта спыняюць розныя страхі. Некаторыя, напрыклад, асцерагаюцца размаўляць па-беларуску на працы, таму што гэта можа змяніць стаўленне да іх калег. Іншыя баяцца магчымых памылак у сваёй мове. Таму я вырашыў зрабіць нешта простае, але натхняючае.
Інтэрнэт ёсць паўсюль, дзякуючы гэтаму чытаць нас можна нават у метро па дарозе на працу ці дадому. І ў гэтым моц праекта “Купала поштай”. Невялічкімі порцыямі мы даем людзям новыя веды ў камфортных для іх умовах.
На фотаздымку - Уладзімір Андрыенка Фото: АиФ/ Евгений Гончар
- Колькі часу прайшло ад нараджэння ідэі да яе рэалізацыі?
- Прайшоў літаральна адзін дзень (смяецца). Мы з сяброўкай Ксюшай Тарасевіч размаўлялі наконт таго, як добра было б запусціць сайт, які не толькі дапаможа прапагандаваць беларускую мову, але і падштурхне да таго, каб людзі пачалі цікавіцца мастацкім багаццем Беларусі. І тут нехта з нас сказаў: “А давай гэта зробім насамрэч?” Вось мы і зрабілі! Нам было цікава стварыць некамерцыйны праэкт за свае грошы, які б спадабаўся звычайным людзям.
Дзякуючы таму, што я працую дырэктарам агенцтва ў галіне інтэрнэт-маркетынгу, мне было няцяжка зрабіць асноўную працу за адзін дзень. Такім чынам, запрацавалі мы ўжо 16 лютага і існуем амаль тыдзень.
- Чаму вы выбралі менавіта Янку Купалу, а не іншага пісьменніка?
- Вядома ж, Беларусь багатая на знакамітых і таленавітых пісьменнікаў, такіх як Максім Багдановіч, Францішак Багушэвіч, Алаіза Пашкевіч і іншых. Але Янку Купалу ведаюць усе, “пазнавальнасць брэнда” ў выпадку з ім найвышэйшая, таму мы і вырашылі пачаць з яго.
На гэты момант у нас запланавана распаўсюдзіць сто яго вершаў, пасля чаго кожны зможа адчуць сябе экспертам па творчасці аднаго з найвялікшых беларускіх аўтараў. Нават я сам адчуваю, што станаўлюся бліжэй да мастацтва, адбіраючы штодзённыя матэрыялы для падпісчыкаў.
- Што трэба зрабіць, каб пачаць атрымоўваць вершы?
- Наш сайт працуе вельмі проста. Для таго каб стаць адным з нашых падпісчыкаў, трэба зайсці на www.kupalaposhtai.by, пакінуць адрас сваёй электроннай скрыні і пацвердзіць згоду атрымліваць вершы Купалы. Пасля гэтага ўжо на наступны дзень раніцай вас будзе чакаць наш ліст, зараджаны пазітывам на цэлы дзень.
- Як адрэагавалі людзі на ваш праэкт?
- Адразу пасля запуску сайта пра нас пачалі размаўляць у Інтэрнэце. Шмат хто пачаў дзяліцца спасылкамі на нашы лісты ў сацыяльных сетках і пакідаць каментары.
За пяць дзён існавання на сайт праекта зайшло больш за дзве тысячы людзей, з якіх 677 вырашылі падпісацца на вершы Купалы. А яшчэ шмат хто напісаў нам з прапановай падтрымаць праект. Людзям гэта цікава, што, на мой погляд, вельмі добры знак.
- Ці ёсць у вас планы на будучыню па развіцці сэрвіса?
- Пакуль яшчэ зарана казаць пра нейкія сур’ёзныя планы, таму што мы існуем усяго некалькі дзён. Але калі людзям і далей будзе гэта цікава, а колькасць падпісчыкаў пачне расці, мы дакладна працягнем працаваць у гэтым накірунку, узбагачаючы наш праект іншымі беларускімі аўтарамі, ідэямі і малюнкамі. Напрыклад, мы б хацелі зрабіць яшчэ адзін падобны сэрвіс, звязаны с мастакамі Беларусі. Але для гэтага павінна існаваць зацікаўленасць аўдыторыі. Будзе яна – будуць і новыя праекты!
Спецыяльна для чытачоў “АіФ” Уладзімір Андрыенка абраў верш Янкі Купалы пад назвай “Роднае слова”:
Магутнае слова, ты, роднае слова!
Са мной ты на яве і ў сне;
Душу мне затрэсла пагудкаю новай,
Ты песень наўчыла мяне.
Бяссмертнае слова, ты, роднае слова!
Ты крыўды, няпраўды змагло;
Хоць гналі цябе, накладалі аковы,
Дый дарма: жывеш як жыло!
Свабоднае слова, ты, роднае слова!
Зайграй ты смялей, весялей!
Хоць гадзіны сыкаюць, кружацца совы,
Жывеш ты на хвалу людзей.
Загнанае слова, ты, роднае слова!
Грымі ж над радзімай зямлёй:
Што родная мова, хоць бедная мова,
Мілей найбагатшай чужой!
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть