12701

Пракоф'еў Марк чытае верш «Ручэй»

Марк Пракоф’еў з гімназіі №2 горада Наваполацка.
Марк Пракоф’еў з гімназіі №2 горада Наваполацка. Youtube.com

Марк Пракоф’еў з гімназіі №2 горада Наваполацка прачытаў верш Якуба Коласа «Ручэй». Жывое і таленавітае выкананне твора хлопчыкам насамрэч уражвае.

«Ручэй»

Між алешын, кустоў,
Дзе пяе салавей,
І шуміць, і грыміць
Срэбразвонны ручэй.

Як матулька, вярба
Хіліць голаў над ім,
І глядзяцца кусты
Пышным верхам сваім.

Абступаюць яго
Чараты, асака,
Падыходжзіць мурог
Да яго здаляка.

Часам зорка ўначы
На яго кіне зрок,
І хмурынка не раз
Зазірне ў ручаёк.

І схіляе трава
Над ім пасмы-брыжы,
А ён, жэўжык-пястун,
Гучным сьмехам дрыжыць.

То заскочыць у гай,
То курган абаўе,
Дзе сярдзіта бубніць,
Дзе лагодна пяе.

Люба слухаць той сьпеў,
Несьціханы, густы,
І пад песьні яго
Адпачынеш і ты.

Якуб Колас

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно