232

ШУКАЮЦЬ беларускія таленты...

№ 3 от 13 января 2015 года 13/01/2015

Другі этап запланаваны на сакавік 2015 г., а новы склад ICO пабачым у маі. Абраныя музыканты сустрэнуцца ў жніўні на рэзідэнцыі ў Гданьску. Затым пад кіраўніцтвам Кірыла Карабіца выступяць у Германіі, Францыі, Украіне і Грузіі. Карабіц, які ў маі 2013 г. атрымаў ад «The Royal Philharmonic Society» прэстыжную ўзнагароду «Conductor Award», будзе супрацоўнічаць з ICO ўжо ў трэці раз.

У 2011 г. Інстытутам Адама Міцкевіча была створана група таленавітых маладых музыкантаў з Польшчы і краін «Усходняга партнёрства»: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Малдовы і Украіны - ICO.

Да гэтай пары адбыліся 3 рэзідэнцыі, 29 канцэртаў у 22 гарадах 15 краін. Музыканты, якія вучацца пад наглядам вядомых выкладчыкаў з вядучых аркестраў свету, выступілі, між іншым, у Берлінскай філармоніі (2011), Royal Festival Hall у Лондане (2011), Teatro Real у Мадрыдзе (2011), а таксама ў Рэйк’явіку ў канцэртным зале Харпа (2013). У 2014 годзе іх канцэрты ўвайшлі ў праграму «Edinburgh International Festival» і «Baltic Sea Festival». З ICO выступілі такія вядомыя салісты як Арабэла Штайнбахер, Агата Шымчэўска, Aлена Баева, Петэр Яблонскі, Трульс Морк, Каця Буняцішвілі, Ёханэс Мосэр, Эліс Сара Отт, Сімон Трпцэскі.

Агулам ва ўсіх наборах ICO з 2011 года прынялі ўдзел больш за 500 музыкантаў.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно