У сацыяльным адукацыйным праекце «Чытаем па-беларуску з velcom» прынялі ўдзел 23 000 малодшых школьнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. 20 мая былі падведзеныя вынікі першага этапу ініцыятывы, якая доўжылася паўтара гады. На адкрытай пляцоўцы ва ўнутраным дворыку БДУ адбыўся вялікі інтэрактыўны ўрок праекта, які сабраў больш за 200 школьнікаў з Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей.
Спецыяльны ўрок 20 мая ва ўнутраным дворыку БДУ пачаўся з займальнага квэста для дзяцей «Шляхам асветнікаў» побач з помнікамі выбітным дзеячам беларускай культуры. Праграму працягнулі выступленні юных чытальнікаў, арганізатараў і настаўнікаў праекта. Завяршыўся ўрок цырымоніяй ўзнагароджання. Першае месца ў квэсце занялі вучні 2-3-х класаў сярэдняй школы №4 г. Воршы, другое месца – прадстаўнікі Квасоўскай сярэдняй школы (Гродзенская вобласць), трэцяе месца – каманда школьнікаў з Маладзечна і Дзяржынскага раёна.
Ахапіць усю краіну
Ініцыятарам праекту, які закліканы развіць цікавасць школьнікаў да беларускай мовы, літаратуры і культуры, выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Першыя ўрокі «Чытаем па-беларуску з velcom» па спецыяльна распрацаванай праграме прайшлі ў школах і гімназіях Мінска восенню 2015 года. У 2016-2017 гг. праводзіліся заняткі для вучняў 2-3 класаў устаноў адукацыі Гомельскай, Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай, Віцебскай і Мінскай абласцей.
«Для нас было вельмі важна ахапіць праектам «Чытаем па-беларуску з velcom» усю краіну, – распавёў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Вячаслаў СМІРНОЎ. – Статыстыка ўражвае: каманда праекта праехала 21 000 кіламетраў, каб правесці ўрокі ў 184 школах і гімназіях у 40 населеных пунктах. Ад аграгарадка Квасоўка пад Гродна да Крычава, ад Брагіна да Наваполацка. Фінальны ўрок для малодшых школьнікаў у вядучай ВНУ Беларусі стаў сімвалічным завяршэннем гэтага этапа».
Незвычайныя настаўнікі
Пра нацыянальную культурную спадчыну школьнікам распавядалі незвычайныя настаўнікі – вядомыя дзеячы культуры, спорту, тэатральнага мастацтва Беларусі. Пастаяннымі настаўнікамі праекта сталі дзіцячыя пісьменнікі Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Алена Масла, Наталля Бучынская, а таксама тэлевядучы Юрый Жыгамонт.
«Чытаем па-беларуску з velcom» – вельмі своечасовы і патрэбны праект, – лічыць пісьменніца Раіса БАРАВІКОВА. – Гэта выдатная магчымасць для пісьменнікаў дапамагчы настаўнікам адкрываць для дзяцей чароўны свет роднай мовы і літаратуры, пашыраць кругагляд і асабіста знаёміць маленькіх чытачоў са сваёй творчасцю. Мы пераканаліся, што ў нас вельмі разумныя і чулыя да мастацкага слова дзеці. Для кожнага з настаўнікаў праекта гэта былі кранальныя, запамінальныя сустрэчы».
Лёгкаатлетка Аліна Талай, прадстаўнікі футбольных клубаў БАТЭ (Барысаў), «Славія» (Мазыр), «Днепр» (Магілёў), гандбольнага «БГК ім. Мяшкова» (Брэст), хакейнага «Металурга» (Жлобін) таксама далучыліся да незвычайных ўрокаў беларускай мовы і літаратуры.
«Урокі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» сталі для мяне радаснай магчымасцю сустрэчы з маладым пакаленнем, – падзяліўся ўражаннямі вядучы праграмы «Падарожжа дылетанта» Юрый ЖЫГАМОНТ. – На гэтых ўроках я стараўся данесці да дзяцей усю прыгажосць беларускай мовы, распавесці пра традыцыі нашай краіны. Думаю, што ў будучыні гэта абавязкова прынясе свой плён, і ў нас з'явяцца новыя яскравыя пісьменнікі, акцёры, навукоўцы і спартсмены. Хочацца адзначыць і вялікую ўцягнутасць ў праект вядомых беларусаў. Больш за 20 прадстаўнікоў нашай культуры і спорту па ўсёй краіне на адзін урок сталі сапраўднымі настаўнікамі для школьнікаў».
У снежні 2016 года ў рамках праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» у радыёэфіры гучалі вершы беларускіх класікаў у выкананні настаўнікаў праекта, а таксама спецыяльных гасцей. Сярод іх гімнастка Меліціна Станюта, футбаліст Віталь Радзівонаў, акцёр тэатра і кіно Павел Харланчук. Асаблівасцю ініцыятывы стала правядзенне спецыяльных урокаў для школьнікаў у незвычайных месцах, сярод якіх мінскі парк імя Янкі Купалы, Новы замак у Гродна, Ратуша ў Магілёве, віцебскі тэатр «Лялька», «Барысаў-Арэна» і музей ААТ «Беларуськалій» у Салігорску.
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть