1793

Цэнтр экалагічных рашэнняў запрашае на выставу «Прырода беларускі»

 

Фотавыстава адкрываецца ў Мінску  пры падтрымцы Цэнтра экалагічных рашэнняў.

Гераіні, тэарэтыкі і практыкі, даследуюць жывёльны і раслінны свет, абараняюць балоты і дрэвы, прасоўваюць экалагічныя падыходы ў розных сферах жыцця, вырошчваюць арганічную ежу, вучаць дзяцей быць адказнымі спажыўцамі, прымаюць стратэгічна важныя рашэнні на высокім узроўні і рыхтуюць прапановы ў “прыроднае” заканадаўства. Кожная з іх займаецца сваёй справай і дзейнічае на пэўнай тэрыторыі  роднай краіны.

Арганізатары выставы спадзяюцца, што вобразы прыгожых і актыўных гераінь натхняць астатніх далучацца да экалагічнага руху і аховы навакольнага асяроддзя. І гэта толькі пачатак вялікай працы: калекцыя партрэтаў і гісторый гераінь будзе пашырацца.

Аўтаркі здымкаў - Алена і Ядзвіга Адамчык, вядомыя ва ўсім свеце сваімі “жаночымі” выставамі. Адзін з найбольш вядомых праектаў – “Беларускі. Жанчыны Еўропы”, які прэзентаваўся ў розных краінах свету.

Наведаць выставу можна будзе з 1 па 15 кастрычніка 2015 года ў выставачнай зале Музея гісторыі горада Мінска (вул. Герцэна, 2А). Афіцыйнае адкрыццё выставы - 19.00 1 кастрычніка 2015 года.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно