Самі па сабе
Як распавядалі старыя людзі, жыхары вёсак Старая Перавалока, Забалоцце, Засімавічы і Смаўжы былі нашчадкамі «баяр» - вольных сялян. Званне баяр яны атрымалі за тое, што калісьці даўно служылі ў княскім войску. За гэта яны і ўсе іхнія нашчадкі атрымалі ад князя вечную вольнасць. Акрамя таго што «баяры» не адпрацоўвалі паншчыны, яны маглі збіраць грыбы ды ягады ў Ружанскай пушчы, якая належала Сапегам. Таксама, калі беларускія землі пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай былі далучаны да Расійскай імперыі, на «баяр» з Перавалокі, у адрозненне ад усіх беларускіх сялян, не распаўсюджвалася рэкруцтва.
Княская грамата
Перавалока месціцца паміж Слонімам, дзе валадарылі княскія рады Сапегаў і Агінскіх, і Ружанамі, дзе быў ці не самы вялікі палац Сапегаў. Мясцовыя старажылы распавядаюць, што яшчэ да прыходу савецкай улады (калгасы ў Заходняй Беларусі былі ўтвораны толькі ў канцы 1940-х - пачатку 1950-х гадоў) у старасты вёскі захоўвалася грамата, дзе было напісана, што перавалоцкім сялянам і ўсім іхнім нашчадкам даецца воля. Кажуць, яна была выраблена з цялячай скуры. На грамаце былі пастаўлены дванаццаць княскіх і каралеўскіх пячатак. Штораз, калі мясцовыя князі хацелі пазбавіць перавалоцкіх сялян вольнасці, «баяры» ехалі да князя ці караля ў Вільню ды Варшаву, дзе ім пацвярджалі вольнасць чарговай пячаткай.
«Паперавалэкаліся» на тры вёскі
Першапачаткова вольнасць была дадзена толькі жыхарам вёскі Нагаранё - так раней называлася Перавалока, цэнтр якой знаходзіўся на гары, ад чаго вёска і атрымала сваю назву. Сяляне жылі грамадой, і калі да іх звяртаўся які-небудзь селянін, які ўцёк ад свайго пана, грамада магла прыняць уцекача. Яму давалі надзел зямлі, і аўтаматычна вольнасць распаўсюджвалася на яго сям'ю і ўсіх нашчадкаў. Ахвочых атрымаць волю было шмат, і паступова вёска разраслася ажно на чатыры паселішчы. Частку, якая месцілася за балотам, сталі называць Забалоцце, вёску, дзе першымі пасяліліся два чалавекі па імені Засім, сталі называць Засімавічы. Яшчэ адну вольную вёску, якая таксама месцілася каля балота і дзе вадзілася шмат слімакоў, ці смаўжоў, назвалі Смаўжы. Само ж Нагаранё перайменавалі ў Перавалоку, паколькі шмат людзей сюды «паперавалэкаліся». Так, прынамсі, кажуць старыя.
На прыёме ў сойме
Усё гэта - легенды, якія распавядаюць старыя людзі. На вялікае здзіўленне, нядаўна яны былі пацверджаны дакументамі. Так, у кнізе «Памяць. Слонімскі раён» напісана, што вёска Перавалока згадвалася ўжо ў 1560 годзе як дзяржаўная маёмасць. У 1661 годзе кароль Ян Казімер пацвердзіў «баярскія» правы на падставе граматы аб вольнасці перавалокцаў. У 1766-м Міхал Казімер Агінскі, стараста Слоніма, да якога тэрытарыяльна адносілася Перавалока, дазволіў арандатарам патрабаваць ад «баяр» выканання паншчыны. Але перавалоцкія сяляне з гэтым не пагадзіліся і пайшлі на прыём у сойм Рэчы Паспалітай, дзе ім ізноў пацвердзілі «баярскія» правы. Атрымліваецца, грамата з пячаткамі, якую за Саветамі пусцілі на боты, насамрэч існавала.
І. Якубец, Слонім
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть