Падзеі адбываліся ў вёсцы Рудзец Кобрынскага раёна. Людзей тут жыло шмат. Але і працы ў вёсцы ўсёй не пераробіш, асабліва ўлетку. Вось і наймалі падлеткаў пасвіць жывёліну. Адна сям’я ўзяла пастушкай дзяўчынку з вёскі Камень. Адным разам адправілі яе надвячоркам у суседнюю вёску Чалішчавічы. Кіламетры чатыры ёй трэба было прайсці. Пачало цямнець. Страшнавата стала пастушцы. Чуе яна нейкі шоргат на другім беразе раўчука. Азірнулася дзяўчынка - а там нейкая істота стаіць і глядзіць на яе. Ногі і рукі худзенькія, а галава вялікая і калматая, тулава - яшчэ больш калматае. Спужалася дзяўчынка - пабегла з усіх ног. Яна бяжыць - і істота бяжыць, яна стаіць - істота стаіць. Так, ледзь жывая ад страху, яна дабегла да вёскі. Расказала пра страшыдлу і папрасілася пераначаваць. Ніхто не паверыў дзяўчынцы, але на начлег пакінулі.
Істота вяртаецца
Прайшло некалькі год… Мясціны былі вельмі балоцістымі, і людзі зрабілі грэблю ў бок вёскі Выгода. Вось тады і пачалі адбывацца цікавыя падзеі: у цёмны час ніхто не мог перайсці грэблю.
Адным разам наведаўся ў Рудзец моцны мужчына з суседняй вёскі. Спачатку ён хацеў застацца на начлег, але потым перадумаў і вырашыў ісці дадому. А дарога праходзіла якраз праз гэтую грэблю. Мясцовыя жыхары адгаворвалі мужчыну, расказвалі, што нехта ўначы не дае нікому прайсці. Не паверыў ён і пусціўся ў дарогу. Падыйшоў да грэблі і смела крочыць па ёй. Але на самай сярэдзіне з’яўляецца перад ім нейкі чалавек: увесь у чорным адзенні, і гузікі гараць. Мужчына ўбок - і гэтая істота ўбок. Так і не змог ён перайсці грэблю. Прыйшлося варочацца назад у Рудзец.
Пайшла пагалоска пра такое здарэнне ад вёскі да вёскі. Сталі людзі баяцца праходзіць праз грэблю і ўдзень.
Праз некаторы час у кіламетры ад вёскі на маленькiм астраўку па начах стаў з’яўляцца невялічкі касцёр і было чуваць незразумелую гутарку і ціхія песні. Спачатку людзі пужаліся, а потым прывыклі. Чалавек прывыкае да ўсяго, тым больш што ніхто сялян не крыўдзіў.
Любоў Пятрунчык,
Кобрынскі раён
***
У Год культуры мы вырашылі, што галасы нашых продкаў не могуць змоўкнуць назаўсёды і што казкі павінны гучаць і перадавацца далей з вуснаў у вусны. Мы запрасілі да ўдзелу ў праекце 10 вядомых асобаў, якія сталі галасамі «Краязнаўчых казак» «АіФ».


Юрый ЖЫГАМОНТ: Наша сіла - у гісторыі
Нашчадкі баяр. Вёскі, якія не былі ў прыгоне
Як студэнты вяртаюць народныя традыцыі
У Мінску адбудзецца выстава фотаздымкаў Саўлюса Журы «Віленскія гарызонты»
Акцябрскі, Дзяржынск… Навошта пераймяноўвалі беларускія гарады
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть