У экспазіцыі дэманструюцца праваслаўныя, каталіцкія, уніяцкія абразы і алтарныя карціны, мастацкае ткацтва, прадметы літургіі. На выставе згодна з храналогіяй прадстаўлены творы са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і абразы сучасных іканапісцаў, якія працягваюць старажытныя традыцыі Візантыі і краін Балканскага рэгіёна.
У склад выставы ўвайшлі практычна ўсе абразы, паказаныя ў Музеях Ватыкана з 18 мая па 25 ліпеня 2016 года. Гэты міжнародны выставачны праект стаў найбуйнейшай падзеяй у гісторыі беларускай культуры. Несумненна, увагу гледачоў прыцягне раздзел, прысвечаны дзейнасці рэстаўратараў музея, дзякуючы працы якіх адраджаюцца сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва, што знаходзіліся на мяжы знікнення.
Адкрываюць экспазіцыю абразы «Спас Уседзяржыцель» і «Маці Божая з дзіцем» 1670-х гг. з Мікалаеўскай царквы Пінска, што захавалі традыцыйную візантыйскую іканаграфію, на аснове якой выканана пераважная большасць абразоў для мясцовага рада беларускіх іканастасаў.
Комплекс жывапісных твораў каталіцкага кляштара святой Брыгіты ў Гродна сярэдзіны XVII ст. дэманструе ўплыў заходнееўрапейскай, перш за ўсё фламандскай, мастацкай культуры на творчасць мясцовых майстроў.
У 2009 годзе па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Нацыянальны мастацкі музей Жыровіцкім манастыром перададзены сем старажытных абразоў з іканастаса Успенскага сабора, пабудаванага каля 1730 года.
Абразы святочнага рада іканастаса прадстаўлены двума комплексамі: з Аброва (сярэдзіна XVIII ст.) – авальнай формы з фігурным апраўленнем - і Шарашова (другая палова XVIII ст.) – рэдкай іканаграфіі і незвычайнай кампазіцыі.
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва прадстаўлена царкоўным каталіцкім убраннем з тканін заходнееўрапейскай вытворчасці, прадметамі літургіі – алтарнымі і напрастольнымі крыжамі, чашамі для прычашчэння, дыскасам, аправамі абразоў.
Сакральныя творы даюць уяўленне аб асаблівасцях фарміравання беларускага мастацтва ў складаным узаемадзеянні з культурамі Захаду і Усходу. Беларускія майстры асвойваюць новыя тэхналогіі, тэмы і сюжэты, прыўносяць у царкоўную культуру сваё бачанне і разуменне нябеснага свету, цесна звязанага з зямнымі рэаліямі.
Знамянальна, што выстава праходзіць у Год культуры Беларусі, аб’яўлены прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, і Пазачарговы Юбілейны (Святы) год міласэрнасці, які абвешчаны Папам Рымскім Францыскам 11 красавіка 2015 года. Яго дэвіз – «Міласэрныя, як Айцец». Працягласць яго ўстаноўлена з 8 снежня 2015 года па 20 лістапада 2016 года.
Выстава працуе па 30 студзеня 2017 года.
Избавляемся от наследия? Почему мы продолжаем сносить историю...
Ідзе збор сродкаў на дыск песень з дзяцінства Барадуліна
У свет выйшаў дыск, які расказвае аб святкаванні вяселля нашымі продкамі
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть