Пераможцамі рэгіянальнага фіналу ў Мінску сталі 6 канкурсантаў:
- Аліна Сухадольская (гімназія №7),
- Марыя Любкіна (гімназія №37),
- Арсеній Гарэўскі (школа №120),
- Ян Мусвідас (гімназія №30),
- Усевалад Місюль (гімназія №13),
- Уладзімір Чуклай (гімназія №5).
Пераможцы ўзнагароджаны смартфонамі і запрошаны на рэспубліканскі фінал конкурсу. Па рашэнні арганізатараў запрашэнне ў рэспубліканскі фінал таксама атрымаў Усевалад Місюль (гімназія №13). Усе ўдзельнікі рэгіянальнага фіналу атрымалі ў падарунак памятныя дыпломы і кнігі.
Удзельнікамі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» ў гэтым сезоне сталі вучні 7-8-х класаў школ і гімназій з усёй Беларусі. На працягу 2 месяцаў удзельнікі запісвалі відэа, на якіх чыталі творы беларускай літаратуры і выкладвалі іх на свае асабістыя старонкі ў сацыяльных сетках. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Па выніках першага этапу журы вызначыла па 30 лепшых чытальнікаў з кожнай вобласці і горада Мінска. Са сталіцы на конкурс паступіла 326 відэапрац.
Рэгіянальны фінал у Мінску прайшоў у гімназіі №4. Галоўнае, што ацэньвала журы, – выразнае і чыстае выкананне твора. Дадатковы напал спаборніцтву надаваў ліміт на працягласць выступленнядля кожнага ўдзельніка – да 2 хвілін. У склад журы ўвайшлі пісьменнік, рэдактар часопіса «Вясёлка» Уладзімір Ліпскі, пісьменніца Раіса Баравікова, кiраўнiк аддзела карпаратыўных камунікацый кампанii velcom Вячаслаў Смірноў, прадстаўнік камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Вольга Кандрацьева, паэтка Маргарыта Латышкевіч.
Спецыяльна запрошаным удзельнікам журы стала Пасол Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь – спадарыня Крысціна Юханесан. Раней яна падтрымала праект і запісала відэа з чытаннем «Зоркі Венеры» Максіма Багдановіча.
На рэгіянальным фінале ў Мінску Крысціна ЮХАНЕСАН ацаніла выступленні ўдзельнікаў і падзялілася ўражаннямі ад конкурсу: «Дзякуй арганізатарам за запрашэнне на гэта фантастычнае мерапрыемства. Мне вельмі падабаецца беларуская мова.Дзякуй удзельнікам конкурсу за тое, што пазнаёмілі мяне з беларускай паэзіяй. Дзякуй кампаніі velcom за такі цікавы праект. Таксама ад сябе асабіста і ад іншых Паслоў я б хацела падзякаваць арганізатарам за тое, што нас запрасілі падтрымаць ініцыятыву «Чытаем па-беларуску зvelcom» і прачытаць творы беларускіх аўтараў».
Старшыня журы Уладзімір ЛІПСКІ адзначыў высокі ўзровень усіх канкурсантаў: «Я шчыра ўражаны талентам кожнага ўдзельніка гэтага конкурсу. Усе яны пераможцы. Мяне захапілі іх веданне роднай мовы, іх талент і імкненне да перамогі. Выбраць лепшых было вельмі складана, таму што лепшыя - усё! Я ўдзячны ўдзельнікам за іх выступы і арганізатарам - за выдатны праект «Чытаем па-беларуску з velcom».
У рамках другога этапу конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» пройдуць яшчэ 6 рэгіянальных фіналаў. Графік правядзення мерапрыемстваў: Брэст – 22 лютага, Жодзіна (Мінская вобласць) – 1 сакавіка, Віцебск - 15 сакавіка, Магілёў – 20 сакавіка, Гомель – 10 красавіка, Гродна – 25 красавіка. Рэспубліканскі фінал конкурсу адбудзецца ў траўні. Пяцi лепшым юным чытальнікам краіны па яго выніках будуць уручаны смартфоны маркі Apple.
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть