Некаторыя з іх – у штотыднёвым дайджэсце «АіФ».
Кожны тыдзень мы робім падборку відэазапісаў, якія вучні 7-х і 8-х класаў з усёй краіны дасылаюць на конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom». Сёння да ініцыятывы падключылася больш за 1300 дзяцей. Столькі таленавітых, разумных і крэатыўных вучняў – вельмі цяжка абраць асабліва цікавыя творчыя работы. Таму мы запрашаем вас праглядзець усе відэа конкурсу ў сацыяльных сетках па афіцыйных хэштэгах - #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom, ацаніць ролікі і пакінуць свае лайкі і каментарыі. Такая падтрымка, насамрэч, будзе для ніх вельмі прыемнай. Таксама нагадваем, што першы этап праекта працягнуты да 20 снежня 2017 года. Кожны вучань нашай краіны яшчэ можа паспець даслаць сваё відэа на конкурс.
Дар’я Гур’янава з Барысава выканала ўрывак з твору Янкі Купалы «Паўлінка». Вельмі выразнае і артыстычнае чытанне дзяўчынкі. Падзівіцеся!
Валерыя Лебедзь з Кастрычніцкага раёна Гомельскай вобласці таксама абрала для чытання твор Янкі Купалы. Вучаніца запісала ўрывак з твора «Бандароўна», і ў яе атрымаўся вельмі добры выступ.
Максім Машкоўскі з Наваполацка абраў для ўдзелу ў конкурсе твор Алеся Ставера «Жураўлі на Палессе ляцяць». Паглядзіце, якое добрае валоданне мовай і сэнсам твора!
Даніла Трусакоў з горада Касцюковічы, што ў Магілёўскай вобласці, абраў для чытання верш Анатоля Вярцінскага «Два полі». Вельмі добры і кранальны твор.
Лізавета Аўраменка з Мінска выканала адзін з самых папулярных твораў сярод удзельнікаў конкурса – «Раманс» Максіма Багдановіча. У кожнага ўдзельніка заўсёды сваё выкананне і бачанне гэтага твора.
Нагадваем, што для удзелу ў конкурсе вучням 7-8-х класаў з усёй Белаусі прапаноўваецца запісаць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Гэта можа быць як паэзія, так і проза. Затым трэба размясціць яго на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак (ВКонтакте, Facebook, Instagram) з хэштэгам #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom, а таксама выслаць спасылку на публікацыю на афіцыйны адрас конкурсу – movakonkurs@gmail.com.
Кожны з вас, паважаныя чытачы, таксама можа запісаць на відэа чытанне беларускага твора ў падтрымку конкурса і размясціць яго на сваёй асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы з адным з афіцыйных хэштэгаў праекта. А мы будзем працягваць знаёміць вас з новымі цікавымі відэа ўдзельнікаў праекта «Чытаем па-беларуску з velcom».
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть