6640

Паліна Капылова чытае твор «Дзяўчаты мінулай вайны»

Паліна Капылова з сярэдняй школы №1 горада Дуброўна.
Паліна Капылова з сярэдняй школы №1 горада Дуброўна. Youtube.com

Паліна Капылова з сярэдняй школы №1 горада Дуброўна выканала твор Еўдакіі Лось «Дзяўчаты мінулай вайны». Неверагодна, як дзяўчынка змагла адчуць весь боль і трагічнасць гэтага твора.

«Дзяўчаты мінулай вайны»

Якімі толькі мянушкамі
He клікалі гэтых салдат
З няпудранымі вяснушкамі,
У шынялях да пят!..
Крочылі полем спаленым,
Шляхамі страшнай вайны,
I плакалі на развалінах,
I мерзлі ў акопах яны...
У лужах сцюдзёных мыліся,
Прычэсваліся пад дажджом,
Па косах сваіх журыліся
Пад гулкі гарматны гром...
Паходамі, зброяй занятыя,
Справай ваеннай пары,
Былі яны проста дзяўчатамі,
Што там ні гавары.
Пужаліся свісту міны,
Чужых незычлівых вачэй,
А гінулі — як мужчыны,
Абняўшы зямлю ямчэй.

Еўдакія Лось

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно