Падрыхтаваць прэзентацыю за 90 секунд, паспрабаваць сябе ў ролі телевізійных каментатараў, вывучыць складаныя скарагаворкі і паўдзельнічаць у групавых і індывідуальных заданнях змаглі падлеткі падчас воркшопа «Майстэрства публічнай прэзентацыі сваіх ідэй» сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя».
Лайфхакамі паспяховага публічнага выступлення падзялілася з аўдыторыяй Ірына Дубовік – CEO, Project Marketing, саветнік па развіцці бізнесу Intetics, сузаснавальніца акселератара StartUpON. Яна на простых прыкладах распавяла, як пераадолець страх, данесці сваю задуму да аўдыторыі і захапіць слухачоў, якіх памылак варта пазбягаць і як рэагаваць на пытанні з залы.
Старшакласнікі трэніраваліся рабіць прэзентацыю ў ліфце – кароткі пітч, у якім трэба было распавесці пра сваю ідэю і пра тое, якую карысць яна нясе грамадству. Расказ павінен быў заняць не больш за 90 секунд.
Пра важнасць дыкцыі і жэстыкуляцыі распавёў Дзмітрый Смірноў - спікінг-коўч TEDxMinsk, кіраўнік школы прамоўніцкага майстэрства, бізнес-трэнер, генеральны прадзюсар Радыё Бі-Эй, радыёвядучы.
Ён раскрыў формулу паспяховай прэзентацыі «Сваё. Скандал. Сенсацыя. Смех» і разам з аўдыторыяй выканаў некалькі вясёлых і карысных практыкаванняў: старшакласнікі чыталі скарагаворкі, трэніравалі гучнасць голасу, спрабавалі каментаваць мультфільмы.
У залі VOKA CINEMA прысутнічала больш за 100 падлеткаў з розных рэгіёнаў краіны. Усе яны актыўна і з цікавасцю выконвалі практыкаванні ды прэзентавалі свае ідэі. Для тых, хто не змог прыняць удзел у майстар-класе па прамоўніцкім майстэрстве, арганізатары конкурсу напярэдадні мерапрыемства запісалі падкаст і з дапамогай студыі інфармацыйнага дызайна і візуальнай камунікацыі Be visual! Studio падрыхтавалі серыю кароткіх скетч-канспектаў:
У 2020 годзе адукацыйная праграма праекта «Першыя» працягнецца ў рэгіёнах. Запланаваны чатыры канферэнцыі ў фармаце TEDxSalon, у межах якіх удзельнікаў размяркуюць па камандах, каб яны маглі разам з ментарамі абмеркаваць выступленні спікераў па прапанаваных тэмах, а пасля выступіць са сваім бачаннем праблематыкі.
Першы Salon адбудзецца 18 студзеня ў Віцебску. Падобныя мерапрыемствы таксама пройдуць у Гомелі, Гродне і Магілёве.
«Першыя» — гэта конкурс яскравых ідэй пакалення Z: навучэнцаў 9, 10 і 11-х класаў. На працягу навучальнага года ўдзельнікі праекта раcпрацоўваюць сваю ідэю, развіваюць навыкі публічнага выступлення і самапрэзентацыі, атрымліваюць карысныя веды на воркшопах і сустрэчах з экспертамі. 10 фіналістаў праекта, якіх абярэ журы, атрымаюць персанальных ментараў TEDx і з іх дапамогай будуць рыхтавацца да свайго выступлення на маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk. Усе фіналісты атрымаюць прызы — iPhone Xs.
Зараз рэгістрацыя на праект «Першыя» працягваецца. У першапачатковай заяўцы трэба сфармуляваць сваю ідэю і коратка расказаць пра яе. Падаваць заяўкі могуць навучэнцы з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть