2812

Гендырэктар Гельмут Дуз і топ-менеджэры velcom чытаюць «Зімой» Багдановiча

Интернет-источник

Генеральны дырэктар і топ-менеджэры velcom запісалі відэа ў падтрымку рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom». Кампанія з'яўляецца ініцыятарам гэтага праекта, у якім прынялі ўдзел ужо больш за 1800 школьнікаў з усёй Беларусі. Прадстаўнікі velсom прачыталі верш Максіма Багдановіча «Зімой». Выбар твора невыпадковы – 9 снежня адзначаецца дзень нараджэння гэтага вядомага ва ўсім свеце беларускага паэта.

У здымках відэа ўзялі ўдзел топ-менеджэры кампаніі velcom, для якіх беларуская мова не з'яўляецца роднай: генеральны дырэктар Гельмут Дуз, намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Крысціян Лаке, намеснік генеральнага дырэктара па фінансавых пытаннях Андрэас Граф і намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу, продажах і абаненцкім абслугоўванні Роберт Дашан.  

«Падтрымка праектаў, звязаных з беларускай нацыянальнай культурай і ідэнтычнасцю, – адзiн з ключавых складнікаў КСА-стратэгіі velcom. Мы рады, што новы этап праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» атрымаў такі пазітыўны водгук, – адзначае генеральны дырэктар velcom Гельмут ДУЗ. –  Гэта відэа – сімвалічны крок, які яшчэ раз падкрэслівае нашу ўвагу і павагу да беларускай мовы і літаратуры. Мы запрашаем усіх далучыцца да праекта, прачытаць творы беларускіх аўтараў і выкласці сваё відэа ў падтрымку ініцыятывы».

Першы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Чытаем па-беларуску з velcom» працягнецца да 20 снежня 2017 года. Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі сярод навучэнцаў 7 і 8-х класаў. Удзельнікам прапануецца запісаць відэа, на якім яны чытаюць адзін з твораў беларускай літаратуры. Затым неабходна размясціць відэа на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак (Вконтакте, Facebook, Instagram) і пазначыць публікацыю афіцыйным хэштэгам конкурсу – #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. Лепшыя, на думку журы, канкурсанты будуць названы да 29 снежня 2017 года і прымуць удзел у рэгіянальных этапах конкурсу ў 2018 годзе. Пераможцы рэспубліканскага фіналу атрымаюць смартфоны маркі Apple.

 

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно