2982

У Беларусі працягваецца конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom»

І калі раней было абвешчана, што прыём творчых работ ажыццяўляецца да 30 лістапада, то сёння мы радыя вам абвясціць, што першы этап конкурса працягнуты да 20 снежня 2017 года.

Кожны вучань 7-га або 8-га класа яшчэ можа паспець даслаць сваё відэа да ўдзелу ў конкурсе і паспаборнічаць за галоўны прыз ад арганізатараў – смартфон маркі Apple. Для чытачоў «Аргументаў і фактаў» мы традыцыйна зрабілі падборку цiкавых відэа ад дзяцей з розных куткоў Беларусі. Iншыя відэа конкурсу вы можаце праглядзець у сацыяльных сетках па афіцыйных хэштэгах - #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom.

Арсеній Саракваш з Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці прачытаў верш Петруся Броўкі «Як ліст дубовы». Таленавітае і гучнае чытанне. Абавязкова для прагляду!

 

Соф’я Леўзікава з Рэчыцы вельмі добра прачытала ўрывак з твора Анатоля Вярцінскага «Рэквіем па кожным чацвёртым». Падзівіцеся, як выразна і пранікнёна!

 

Ксенія Грышчук з горада Скідзель абрала для ўдзелу ў конкурсе урывак з паэмы «Курган» Янкі Купалы.

 

Цімур Зялінскі з Баранавічаў абраў для чытання верш Максіма Багдановіча «Раманс». Толькі паслухайце, як утульна і рамантычна!

Надзея Германовіч з горада Глыбокае чытае верш Дануты Бічэль «Роднае слова», стварыўшы сапраўдную тэатральную пастаноўку!

Нагадваем, што для ўдзелу ў конкурсе вучням 7-8-х класаў з усёй Беларусі прапаноўваецца запісаць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Гэта можа быць як паэзія, так і проза. Затым трэба размясціць яго на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак (ВКонтакте, Facebook, Instagram) з хэштэгам #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom, а таксама выслаць спасылку на публікацыю на афіцыйны адрас конкурсу – movakonkurs@gmail.com.

Кожны з вас, паважаныя чытачы, таксама можа запісаць на відэа чытанне беларускага твора ў падтрымку конкурса і размясціць яго на сваёй асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы з адным з афіцыйных хэштэгаў праекта. А мы будзем працягваць знаёміць вас з новымі цікавымі відэа ўдзельнікаў праекта «Чытаем па-беларуску з velcom». 

 

 

 

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно