541

З 6 па 11 лютага ў Мінску пройдзе міжнародны фестываль экалагічнага кіно

"Аргументы и факты" в Беларуси № 05. Курс на восточную Европу 31/01/2017

«Кіно - гэта заўсёды нагода для дыскусій. З дапамогай экалагічнага кіно мы хочам паразважаць на тэмы, звязаныя з абаронай навакольнага асяроддзя, - дзеляцца арганізатары кінафестывалю. - Для фестывалю мы адабралі тыя кінастужкі, якія паказваюць не толькі праблемы, але і іх рашэнні. У фільмах распавядаецца пра людзей і іх натхняльныя гісторыі. Дзякуючы такім прыкладам сапраўды хочацца дзейнічаць».

Адкрые фестываль кінастужка «Поры года» ад стваральнікаў знакамітых дакументальных фільмаў «Птушкі» і «Акіяны» Жака Перэна і Жака Клюзо. У стужцы распавядаецца пра прыгажосць еўрапейскіх лясоў, у тым ліку можна даведацца аб унікальнай ролі Белавежскай пушчы як адзінага ацалелага старадаўняга ляснога масіву.

Акрамя кінапаказаў, на фестывалі будуць арганізаваны пляцоўкі для дыскусій і абмеркаванняў.

Паказы фестывалю пройдуць у кінатэатры «Піянер» (вул. Энгельса, 20, ст.м. «Кастрычніцкая»/ «Купалаўская»), прасторы .PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а, ст.м. «Першамайская»).Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно