443

У музеі Савіцкага адбудзецца канцэрт у межах выставы сучаснага мастацтва

28 студзеня ў межах міжнароднай выставы сучаснага мастацтва “Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока" ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца мерапрыемства з канцэртнай праграмай "Музычнае падарожжа" ад вакальна-інструментальнага калектыва BON Voyage.

Міжнародная выстава сучаснага мастацтва, якая працуе ў вялікай зале мастацкай галерэі, аб'яднала 30 мастакоў з 28 краін свету. Удзельнікі выставы - як прызнаныя мэтры сучаснага мастацтва - Зураб Цэрэтэлі (Масква, Расія), Віктар Альшэўскі (Мінск, Беларусь), Любен Генаў (Сафія, Балгарыя), Тудор Збырня (Кішынёў, Малдова), Ульрэх Уфрэхт (Берлін, Германія), Луіш Родрыгіш (Лісабон, Партугалія), Карнэліў Васілеску (Бухарэст, Румынія), так і маладыя, але ўжо вядомыя ў сваіх краінах мастакі - Тыбо Дырыкс-Вісшэрс (Брусель, Бельгія), Марэк Ярота (Браціслава, Славакія), Ірына Шувалаф (Хельсінкі, Фінляндыя), Андрыс Эглітыс (Рыга, Латвія), Святлана Авінава (Санкт-Пецярбург, Расія). Іх творчасць надзвычай разнастайная, аднак экспазіцыя пабудавана такім чынам, што гэта разнастайнасць успрымаецца як адзінае цэлае, як сімвал агульнай культурнай прасторы.

Пасля знаёмства з мастацтвам візуальным гасцей чакае знаёмства з музыкай краін-удзельніц выставы. У канцэртнай праграме прагучаць творы Яўгена Магаліфа (Беларусь), Міраслава Скорыка (Украіна), Фрэдэрыка Шапэна (Польшча), Эрыка Саці (Францыя), Артуро Кардэліўса (Іспанія), Грыгораша Дзініку (Румынія), Здэнека Фібіха (Чэхія), Эрыка Імрэ Нагя (Венгрыя), Раўля Фераў (Партугалія), Валянціна Левашова (Расія), Іагана Мерца (Аўстрыя), Цьяко Ван Шы (Нідэрланды), Нільса-Эрыка Фагстадта (Фінляндыя), Марына Марыні (Італія), а таксама апрацоўкі народных песень Сербіі, Англіі, Балгарыі.

У 18.00 адбудзецца сустрэча з куратарам выставы, мастаком, прафесарам Віктарам Уладзіміравічам Альшэўскім, праз гадзіну - канцэрт вакальна-інструментальнага калектыва BON Voyage.

Музыканты:

  • Святлана Стэфаненка, фартэпіяна;
  • Вольга Перагуд, сапрана;
  • Эла Іванова, скрыпка;
  • Лізавета Вільчык, флейта;
  • Алена Сяргеенка, гітара;
  • Таццяна Беразоўская, пяркусія.

Падрябязней – на minskmuseum.by.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно