2167

Канцэрт Змітра Вайцюшкевіча "Беларуская песня" адбудзецца 26 лiстапада

"Аргументы и факты" в Беларуси № 47. Роскошь в аренду 19/11/2019
Зміцер Вайцюшкевіч.
Зміцер Вайцюшкевіч. Интернет-источник

26 лістапада, у Дзень народзінаў Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, у Палацы культуры МАЗ прагучаць песні Змітра Вайцюшкевіча ў суправаджэнні WZ-Orkiestra на вершы паэта. “Дзе мой край”, “Мора гранітныя хвалі”, “Заяц варыць піва”, “Архангелы” – дзясяткі твораў легендарнага пісьменніка ўвасоблены Змітром Вайцюшкевічам у музыцы.

“Уладзімір Сямёнавіч з’яўляецца для мяне адным з некалькіх паэтаў, дзякуючы творчасці якіх я склаўся сам як творца і як асоба, – каментуе спявак. – На працягу ўсяго свайго музычнага шляху я штораз вяртаюся да спадчыны Караткевіча, бясконца знаходзячы там нешта новае, знаходзячы там карані сапраўднай “Беларускай песні”. Запрашаю вас на вялікі канцэрт, прысвечаны спадчыне вялікага паэта і пісьменніка”.

Акрамя кампазiцый на вершы Уладзіміра Караткевіча, у канцэрце прагучаць і іншыя ўпадабаныя слухачам песні Змітра Вайцюшкевіча.

Квіткі - на сайце і ў касах аператара Kvitki.by.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно