Як ацанілі нашую спеўную спадчыну ў ЗША? Ці ў кожнага чалавека ёсць слых? Чаму трэба слухаць спевы манахаў Сярэднявечча? Аб гэтым «АіФ» паразмаўляў з музыкантам этна-гурта Vuraj, салістам Белдзяржфілармоніі, аўтарам праекту «Спеўны сход» Сяргеем ДОЎГУШАВЫМ.
Ганна КРУЧКОВА, «АіФ»: Сяргей, нядаўна вы вярнуліся з ЗША, дзе прадстаўлялі беларускую музычную спадчыну. Якую рэакцыю вы атрымалі?
- У ЗША нас запрасілі прадстаўнікі беларускай дыяспары, у прыватнасці Жанна Чарняўская з суполкі «Беларусы ў Чыкага» і Ганна Шарко з «Беларусы ў Нью-Ёрку». Я зладзіў канцэрты ў знакамітым Чыкагскім універсітэце і ў публічнай бібліятэцы ў Скоках, у Jalopy theatre у Нью-Ёрку, у беларускай царкве і на радыё World music. На выступах я знаёміў публіку са старадаўнімі музычнымі інструментамі (колавая ліра, духавыя беларускія народныя інструменты), спяваў беларускія песні, прапаноўваў спяваць усім разам. Рэакцыя была вельмі актыўная. Слухачы раскупілі ўсе дыскі, пасля канцэрта заставаліся яшчэ на дзве гадзіны, каб абмеркаваць убачанае. Чыкагскі ўніверсітэт вельмі прэстыжны, тут вучацца людзі з усіх краін свету. Увогуле ў ЗША жыве шмат народаў, таму публіка там звыклая да розных культур. Але беларуская спадчына была для людзей экзотыкай, таму і рэакцыя была добрая, актыўна пыталіся пра нашу культуру. Я таксама спытаў: «Якія асацыяцыі выклікае ў вас наша музыка? На што яна падобна?» З большага сказалі, што раней такога не чулі, што ў нашай музыцы адчуваецца даўніна, жыве прыроднасць і сапраўднасць. Таму ў мяне ўзнікла ідэя аб’ездзіць у будучым больш гарадоў Амерыкі, каб папулярызаваць там беларускую культуру. Але хачу адзначыць, што наша спадчына невядома і многім беларусам і канцэрты па Беларусі выклікаюць тут ня меншую цікавасць, чым за мяжой.
Цiкавыя людзi
- Ці можна зарабляць музыкай на Захадзе?
- Тыя, з кім я размаўляў на гэтую тэму, казалі, што гэта вельмі складана. Калі гэта вядомы гурт, у якога ёсць асабісты агент, сусветныя туры, то, зразумела, можна зарабіць. Але з большага музыкі працуюць дзесьці яшчэ, там вялікая канкурэнцыя. Але ёсць паспяховыя прыклады. У Нью-Ёрку я пазнаёміўся з вельмі таленавітым кампазытарам і музыкам, даследчыкам беларускай габрэйскай музыкі Зіслам Сляповічам. Ён удзельнік шматлікіх музычных праектаў у ЗША, сярод якіх - гурт «Litvakus». Гэта вельмі якасная музыка з беларуска-габрэйскімі матывамі. Таксама сустрэўся з цікавым мастаком з Беларусі Леанідам Асеннім, які мае ў Чыкага сваю галерэю, удзельнічае ў прэстыжных выставах, вырабляе беларускія батлейкі.
Сувязь з душой
- У вас ёсць прыватная вакальная студыя «Free voice», і яе дэвіз - «Спяваць можа кожны». Няўжо сапраўды кожны здольны заспяваць праз месяц ці два?
- Так. Я вяду курс «Прыродны голас», дзе прапаную сваю методыку навучання. У мяне прынцып, што ўжо пасля 8-га занятку мы рыхтуем святочны выніковы канцэрт, куды могуць завітаць усе знаёмыя і сваякі. На першым этапе мы больш паглыблена выконваем дыхальныя практыкаванні, потым - гукавыя імправізацыі і толькі пасля спяваем песні - старажытныя, напрыклад, сярэднявечныя, a таксама творы на незнаёмых мовах і дыялектах. Чаму старажытныя? Гэта вельмі стрыманая і гарманічная музыка, няма канкрэтнай манеры выканання. Гэта важна, бо трэба знайсці сваю манеру, а не імітаваць іншых. Да таго ж усе старадаўнія спевы пісаліся пад голас, без музычнага суправаджэння, што вельмі зручна для навучання. У нашым рэпертуары, напрыклад, ёсць песні з каталонскага рукапісу XIV стагоддзя «Чырвоная кніга кляштара Мансэрат», па якому вучылі спяваць юнакоў.
Слых можна развіць за даволі кароткі тэрмін. Але трэба ўлічваць, што асяроддзе фарміруе ў чалавека вобраз гучання. Чаму нашыя быбулі і дзядулі мелі такія прыгожыя паўнагучныя галасы, а зараз так шмат плоскіх, заціснутых і манерных галасоў? У тым ліку таму, што прастора тыражыруе няякасную музыку.
- Ці мяняюцца людзі, у якіх адкрываецца слых і якія пачынаюць спяваць?
- У людзей падчас спеву выраз твару змяняецца: на ім адразу бачна сувязь з душой, сугучнасць з целам.
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть