На пляцоўцы ля Палаца спорту разгорнецца выстаўка-продаж вырабаў майстроў народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва рэспублікі “Красуй, горад майстроў!”, майстар-класы па народных рамёствах.
Калейдаскоп мерапрыемстваў уключае святочны арт-парад “Пад сцягам у вышыванках” – творчае шэсце прадстаўнікоў таленавітай і адоранай моладзі з усіх рэгіёнаў краіны аб'яднае ўдзельнікаў творчых і фальклорных калектываў, духавых і інструментальных аркестраў, танцавальных школ, тэатраў, прадстаўнікоў розных прафесій, нацыянальных культур, папулярных субкультур і аб'яднанняў.
Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця свята на цэнтральнай сцэне стартуе творчая эстафета “Арт-фолк” – канцэртная праграма, якая складаецца з нумароў творчых калектываў, папулярных эстрадных выканаўцаў ад абласцей і г.Мінска. Падчас свята пройдзе акцыя “Гэта НАША”, падчас якой будзе арганізавана раздача стужачак з нацыянальным арнаментам”, стварэнне калектыўнага пано, флэш-моб “Славянскія матывы”, стрыт-арт “Родныя ўзоры”, фотагалерэя і ўзнагароджанне пераможцаў фотаконкурсу “Сэлфі&фота ў вышыванцы”, а таксама фотасесія ў вышыванках і тэматычных тантамарэсках.
На асноўнай пляцоўцы разгорнецца маштабная інтэрактыўная экспазіцыя “Фолк-кірмаш”, на якой кожная вобласць і горад Мінск прэзентуюць свае арыгінальныя замалёўкі, якія адлюстроўваюць фальклор рэгіёнаў краіны: традыцыйныя абрады, касцюмы, гульні, побыт, народныя рамёствы. Будзе арганізавана праца арнаментальнага боды-арт-салона, размалёўванне маек, пляцоўкі народных гульняў, конкурс “Азбука вышыванкі” і многае іншае.
Акрамя гэтага, удзельнікаў свята парадуе дэфіле мадэляў “Стыль. Натхненне. Прыгажосць” у касцюмах з элементамі вышыўкі ад беларускіх дызайнераў і вытворцаў, а таксама рыцарскія турніры за званне “Адважны рыцар”.
Заключным мерапрыемствам свята стане маладзёжная дыскатэка Disсo-folк “Вышыванка.by” і творчы конкурс “Бітва дыджэяў” з удзелам беларускіх дыджэяў з усіх рэгіёнаў краіны і г.Мінска, зорак беларускай эстрады. Абавязковая ўмова для канкурсантаў – наяўнасць у музычнай праграме тэматычных музычных кампазіцый, рэміксаваных самімі ўдзельнікамі.
Дарэчы, напярэдадні свята па ўсёй краіне адбудуцца фотаконкурс “Сэлфі&фота ў вышыванцы”, флэш-моб “Усе ў вышыванках”, акцыі “Падары нованароджанаму вышыванку”, “Падары вышыванку сябру”, тэматычныя выстаўкі і паказы ў музеях, бібліятэках, кінатэатрах і тэатрах, стварэнне агульнанацыянальнага арнаментальнага пано “Спадчына нацыі” з элементаў з вышыўкай ад кожнага рэгіёна.
Арганізатары спадзяюцца, што ініцыятыва правядзення свята “Дзень вышыванкі” напярэдадні Дня Рэспублікі стане нараджэннем добрай традыцыі, скіраванай на папулярызацыю нацыянальнай культуры, пашырэнне духоўнай свядомасці беларусаў і захаванне злучальнай ніткі пакаленняў.
Вышыты нацыянальны арнамент – візітная картка беларусаў. Гэта не проста ўпрыгажэнне, а своеасаблівы шыфр, перададзены нам праз стагоддзі продкамі.
У нашы дні адзенне з традыцыйнай вышыўкай не толькі не страціла сваю актуальнасць, а становіцца па-сапраўднаму модным і ўсё больш папулярным у беларусаў. Выкарыстоўваючы яго ў паўсядзённым жыцці, мы дэманструем сваю нацыянальную і грамадзянскую пазіцыю, культурную адукаванасць і духоўную свядомасць, падкрэсліваем адзінства і згуртаванасць беларускага народа.
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть