З году ў год аўтар аб’язджае ўсю Беларусь, робячы ўсё новыя творчыя адкрыцці. Дзяніс Раманюк - аўтар такіх славутых фотаальбомаў, як «Беларусь сінявокая», «Мой шлях Беларусь», «Беларусь. Маленькая кніга пра вялікую краіну», «Чарнобыль» ды іншыя.
У кнізе змешчаны 152 фатаграфіі, на якіх адлюстраваны 86 храмаў і мноства краявідаў - як са знакавых, так і менш вядомых куткоў нашай Радзімы. Кожны здымак храма суправаджаецца падрабязным апісаннем, складзеным з дзвюх частак.
У першай частцы, падрыхтаванай вядомым гісторыкам архітэктуры Сяргеем Харэўскім, пададзена дакладная навукова-гістарычная інфармацыя. Другая частка – лірычная - напісана Дзянісам Раманюком. У ёй ён распавядае пра тое, што засталося па-за кадрам, пра ўласныя пачуцці і ўспаміны, звязаныя са стварэннем кожнага фотаздымка. Англійскі варыянт тэксту стварала Вольга Калацкая, а вось яе рэдактарам стаў амэрыканскі дыпламат і фотааматар Джон Кунстандэр.
Даўні праект
Альбом «Беларусь. Храм і краявід» - плён даўняга праекта, на рэалізацыю якога пайшло два дзясяткі гадоў. Здымкі рабіліся паводле розных тэхналогій, у розныя поры года. У некаторыя месцы аўтару даводзілася вяртацца шматкроць, каб спраўдзіць свае ўражанні і абраць найлепшы ракурс у найлепшым святле, і каб потым абраць з дзясяткаў кадраў адзіны, непаўторны, які сведчыць пра невымоўнае хараство нашай культуры і нашай краіны. За гэты час Беларусь мянялася несупынна. І гэта дадае праекту Дзяніса Раманюка бясспрэчную дакументальную каштоўнасць. Дарэчы, амаль два гады сыйшло толькі на адбор адзнятага матэрыялу, яго апрацоўку, макетаванне і ўласна на друк.
Унікальныя здымкі
Паводле суразмойцы “АіФ” Сяргея Харэўскага, кожны здымак альбома - унікальны! Многія храмы з тых, што мы бачым у альбоме, цяпер адрэстаўраваны, а некаторыя, на вялікі жаль, страчаны. Храмавая архітэктура ў краявідах нашае краіны здаўна вабіла фатографаў. Першы тутэйшы мастацкі здымак краявіду са шматлікімі храмамі Вiльнi быў зроблены Альбертам Свейкоўскiм яшчэ ў 1865 годзе. Фотаздымкi культавай архітэктуры Язэпа Чаховiча з альбома «Виды Вильны» атрымалi медалi на выставах Парыжа, Рыма i Масквы. Ягоныя пошукі працягнуў Сігізмунд Юркоўскi, які зрабіў здымкі касцёлаў і цэркваў Віцебска на фоне маляўнічых пейзажаў. Фатограф Сяргей Пракудзін-Горскі пакінуў першыя каляровыя здымкі святыняў Мінска, Барысава, Полацка і Віцебска. Дзясяткі фатаграфій з выявамі храмаў Беларусі складаюць фонд, які прыпісваюць Яну Балзункевічу і які зберагаецца ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Свой унёсак у фотатрадыцыю пейзажу з храмамі зрабіў Ян Булгак, які стварыў сотні здымкаў храмаў Вiльнi і Беларусі. Як скульптуру стварае аб’ём, як жывапіс — фарбы, так фатаграфію стварае святло… Тое непаўторнае беларускае святло, што ўласцівае творчасці названых вышэй мэтраў і здымкам Дзяніса Раманюка. Ён працягвае гэту вялікую традыцыю, абапіраючыся, з аднаго боку, на даробак свайго бацькі, слыннага мастацтвазнаўцы і этнографа, мастака, даследчыка гісторыі і фатаграфіі Міхася Раманюка, а з другога боку — на даробак сваіх папярэднікаў, класікаў беларускай фатаграфіі.
Старажытнасць і сучаснасць
У гэтым новым альбоме мы бачым старажытныя і сучасныя беларускія храмы ў краявідах ХХІ стагоддзя. Тут сыходзяцца веліч прыроды і веліч традыцый. Мы бачым тую Беларусь, якая захапляе гледачоў і натхняе творцаў. Ва ўсе эпохi культавая архiтэктура займала цэнтральнае месца ў дойлідстве, увасабляючы не толькi дасягненнi тэхналогiй, але i ўяўленнi людзей пра светабудову. Яе гісторыя ў Беларусі пачалася тысячу гадоў таму, з будаўніцтвам у ХІ стагоддзі мураванага Сафійскага сабору ў Полацку, ад якога бярэ пачатак арыгінальная Полацкая школа дойлідства. Уласцівасць хрысціянскага дойлідства Беларусі — спалучэнне духоўных і архітэктурных традыцый Усходу і Захаду. І гэта застаецца нашай адметнасцю дасёння, калі па ўсёй краіне паўстаюць новыя храмы.
Набыць альбом можна будзе ва ўсіх буйных кнігарнях. Спачатку ў Мінску, затым - у абласных цэнтрах. У планах таксама выданне паасобных альбомаў, па ўсіх гісторыка-культурных і прыродных рэгіёнах.
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть