2792

Колькi разоў трэба упрошваць гасцей пачаставацца?

№ 28 от 9 июля 2014 года 09/07/2014

Звычай настойлівага запрашэння да ежы ў нашых продкаў называўся «прынукай». Ён быў распаўсюджаны на шляхецкіх застоллях, а таксама ў заможных сялян у XVII - XVIII стст.

Згодна з этыкетам прынукі госць мусіў есці ў «паўгубы», пакуль гаспадар не пачынаў яго заахвочваць. Як меней тры разы гаспадару варта было ўгаворваць госця паесці, а той увесь гэты час павінен быў адмаўляцца. Пачынаць есці без прынукі лічылася непрыстойным.

На беларускіх вяселлях і сёння можна сустрэць адбіткі традыцый, калі маладыя, не ведаючы старых нормаў, не прымушаюць гасцей есці і піць. Тады госці пра застолле могуць сказаць: «Было ўсё, было чаго есці і выпіць, толькі прынукі не было».

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно