1325

Калі Будслаў стане сусветна вядомы?

"Аргументы и факты" в Беларуси № 41 11/10/2016
Святкаванне ў гонар іконы Маці Божай Будслаўскай.
Святкаванне ў гонар іконы Маці Божай Будслаўскай. catholic.by

Чуў, што наш Будслаўскі фэст у гонар іконы Багародзіцы будзе прызнаны сусветнай каштоўнасцю. Калі?

К. Волахаў, Гродна

Як паведамiла начальнік аддзела па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі Наталля ХВІР, на ўключэнне ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва прэтэндуе «Святкаванне ў гонар іконы Маці Божай Будслаўскай».

Гэтую намінацыю ад Беларусі Міжурадавы камітэт нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА будзе разглядаць у канцы лістапада 2016 года. Акрамя гэтага, Гомельскі выканкам лічыць мэтазгодным уключэнне ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якой патрабуецца тэрміновая ахова (таксама адзін са спісаў ЮНЕСКА), элемента «Юр’еўскі карагод» у в. Пагост Жыткавічскага раёна. Намінуецца ў спіс сусветнай спадчыны і дасье «Матэрыяльнае ўвасабленне духоўнай спадчыны святой Еўфрасінні Полацкай на прыкладзе Сафійскага сабора ў Полацку».

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно