2222

Замест бараў - бульбарыўм?

№ 22 от 28 мая 2014 года 28/05/2014

Альтэрнатыву тыповым барам і піўнушкам маглі б скласці «бульбарыўмы». Такую прапанову выказала аўтар ідэі Іна КУЛІК падчас «Кірмашу праектаў», які арганізавала грамадская ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» у Віцебску для абмеркавання магчымых відаў адпачынку. Як паведамляе budzma.org, праект «Бульбарыўм» аб’ядноўвае музей і кавярню, якія, як бачна з назвы, частавалі б усіх гасцей стравамі з бульбы і расказвалі пра іх.

- Такім чынам, я хачу ператварыць часам крыўдную мянушку «Бульбашы» ў якасны і цікавы брэнд, - сказала Іна.

Для рэалізацыі сваёй ідэі аўтар шукае кансультацыйную і юрыдычную дапамогу па бізнес-планаванні.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно