3386

Чым можна падкарміць птушак зімой?

№ 6 от 3 февраля 2015 года 03/02/2015

Падабраць корм для птушак проста, але варта ўважліва падысці да пытання. Звычайна ў склад сумесі ўваходзяць насенне сланечніка, проса і авёс. Але не страшна, калі якога-небудзь кампанента не хапае. Сініцы і дзятлы з задавальненнем ядуць несалёнае сала. Яго можна нанізаць на цвічкі, забітыя па краях вашай кармушкі, падвешваць у сетачцы або на дроціках прымацаваць да галінак дрэваў. Вераб'і, зелянушкі, попаўзні, чыжы любяць ласавацца арахісам. Памятайце, што разнастайнасць корму вабіць мноства птушак да вашай кармушкі, распавялі «АіФ» у грамадскiм аб'яднаннi  «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Чалавек можа сур'ёзна дапамагчы пярнатым перажыць зіму. Але трэба разумець, што размова ідзе менавіта пра падкормку. Нельга поўнасцю забяспечваць птушак ежай, такія асобіны не змогуць выжыць. Вераб'іных птушак можна падкармліваць на працягу ўсёй зімы, а вось вадаплаваючым лепш пачынаць дапамагаць з надыходам сапраўдных маразоў, каб даць ім магчымасць паляцець у вырай. Калі карміць такіх птушак раней, то ім будзе здавацца, што корму хопіць на ўсю зіму і нікуды ляцець не трэба.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно