13263

Паліна Зарэмба чытае верш «Жураўлі на Палессе ляцяць»

Паліна Зарэмба з 92 школы горада Мінска.
Паліна Зарэмба з 92 школы горада Мінска. Youtube.com

Паліна Зарэмба з 92 школы горада Мінска прачытала верш «Жураўлі на Палессе ляцяць», які некалі напісаў Алесь Ставер. Апранутая ў беларускае адзенне дзяўчынка вельмі добра перадала мілагучнасць і цяплыню гэтага твора.

«Жураўлі на Палессе ляцяць»

Каб любіць Беларусь нашу мілую,
Трэба ў розных краях пабываць.
Разумею цяпер, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць.

Што ім тыя пагоды паўднёвыя!
Што ім пышны платанавы рай,
Калі клічуць іх далі сасновыя
I азёрны рабінавы край.

Сакавітыя пожні мурожныя
He заменіш нічым і нідзе,
I зямлю, дзе сцяжыначка кожная
У прыветлівы двор прывядзе.

Каб любіць Беларусь нашу мілую,
Трэба ў розных краях пабываць.
Зразумееш тады, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць.

Алесь Ставер

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно